Улада22

Лукашэнка: Ніхто сёння не падставіцца на плошчы пад «Грады» ці «Смерчы»

Самую пільную ўвагу трэба надаць практычнаму навучанню Узброеных сіл сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы, чаму павінны спрыяць сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Шчыт Саюза — 2015».

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з камандным складам Узброеных сіл 19 лютага. 

Разам з тым кіраўнік дзяржавы лічыць, што неабходна большую ўвагу надаваць і правядзенню ўласных вучэнняў без прывязкі да Расіі.

«Спадзявацца на самых блізкіх, родных нам братоў мы будзем. Гэта добра. Але заўсёды трэба разлічваць на сябе. Калі нам хтосьці плячо падставіць — гэта будзе ў плюс. Таму нам трэба спланаваць нашы вучэнні такім чынам, каб мы згодна з канцэпцыяй, якую сёння ў чарговы раз пацвердзілі і зацвердзілі, маглі праводзіць мабільныя невялікія вучэнні», — сказаў Лукашэнка. 

Ён адзначыў, што сучасныя ўмовы вядзення вайны значна змяніліся ў параўнанні з тым, што было яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму.

«Ніхто сёння не падставіцца на плошчы пад «Грады» ці «Смерчы». Калі хтосьці супраць нас будзе ваяваць — гэта будуць разгрупаваныя ўзброеныя сілы, мабільныя групы.

Мы тым жа павінны адказваць, наносячы непрымальны ўрон агрэсару. Дык давайце будзем праводзіць такія вучэнні, каб нашы ваеннаслужачыя ўмелі дзейнічаць у гэтай сітуацыі», — заклікаў кіраўнік дзяржавы. 

Ваеннай навуцы і адукацыі, паводле меркавання Лукашэнкі, неабходна засяродзіць намаганні на вызначэнні і практычным асваенні найболей мэтазгодных і аптымальных метадаў падтрымання баявой гатоўнасці. А таксама на прапрацоўцы і ўкараненні сучасных спосабаў вядзення ваенных дзеянняў, асабліва ва ўмовах гібрыдных войнаў. 

«У гэтай аўдыторыі лічу неабходным сказаць пра бяспеку палётаў авіяцыі. Прадстаўлены аналіз па гэтым пытанні выклікае пэўную трывогу. Наяўны высокі ўзровень аварыйнасці ваенных самалётаў і верталётаў сведчыць аб тым, што распачатыя Мінабароны меры з'яўляюцца недастатковымі, а часам неэфектыўнымі», — заявіў ён. 

«Таму прапановы міжведамаснай камісіі, скіраваныя на павышэнне бяспекі палётаў, я падтрымаў, даў адпаведныя даручэнні. Становішча ў гэтай сферы павінна быць выпраўлена ў кароткія тэрміны. Мала не здасца, калі я яшчэ раз пачую пра нейкую аварыю ў ВПС», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць