Эканоміка

Беларусь у бліжэйшы час можа перайсці да сектаральных ільгот

Беларусь у бліжэйшы час можа перайсці да сектаральных ільгот. Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі ў эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».

Паводле яго слоў, гэта пытанне ўжо абмяркоўвалася ва ўрадзе. «І ёсць агульнае меркаванне, што колькасць ільгот павінна змяншацца. Мы павінны паступова пераходзіць да сектаральных ільгот - калі мы стымулюем не канкрэтны суб'ект гаспадарання, а нейкія стратэгічна важныя галіны эканомікі для рэспублікі», - сказаў Васіль Мацюшэўскі.

Ён адзначыў, што ў стратэгіі развіцця краіны на 2016-2020 гады гэтыя прыярытэты ўжо будуць адназначна вызначаны.

Першы віцэ-прэм'ер адказаў таксама на пытанне аб планах урада па дэдаларызацыі беларускай эканомікі. Ён згадзіўся, што беларусам пара перастаць усё мераць у доларах. «Але для комплекснай рэалізацыі гэтай меры трэба прайсці даволі сур'ёзны шлях, павысіць узровень даверу насельніцтва да нацыянальнай валюты», — адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Каменціруючы змяненні ў падаткаабкладанні, ён запэўніў, што такое пытанне, як чарговае павышэнне стаўкі падаходнага падатку, пакуль у Беларусі не стаіць. «Мы пакуль можам вырашаць сацыяльныя праблемы без павышэння падаходнага падатку», — сказаў Васіль Мацюшэўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць