Гурт вырашыў прыпыніць дзейнасць, але яшчэ дасць канцэрты з праграмай «Кароткая гісторыя Беларусі» ў пяці гарадах.
Па словах лідара праекту Алеся Дзянісава, другі альбом стане апошнім для гурту «Людзі на балоце», перадае Tuzin.fm.
Гурт завершыць працу над альбомам, куды ўвайдуць 20 песень на вершы Дануты Бічэль і Марыі Базылюк-Саснюк, прэзентуе альбом у Гродне, Віцебску, Беластоку і Варшаве.
Апошні канцэрт «Людзей на балоце» адбудзецца ў мінскім пабе «Графіці» — там, дзе ў маі 2011 года прайшоў першы.
Праграма «Кароткая гісторыя Беларусі» на вершы Алеся Чобата мелася стаць трэцім альбомам «Людзей на балоце», але Дзянісаў прадставіў яе ў сольнай якасці.
Алесь Дзянісаў - Кароткая гісторыя Беларусі. Канцэрт у «Графіці» 21.02.2015, відэа Tuzin.fm
Алесь Дзянісаў - Турма (на словы Алеся Чобата)
***
«Людзі на балоце» ўзніклі ў 2011 годзе як акустычны праект гурту «Кальян», перарос у незалежную каманду. Дэбютны альбом «Людзі на балоце» быў прысвечаны антыбальшавіцкім паўстанням на Беларусі. Лідар гурта Алесь Дзянісаў таксама ёсць адным з заснавальнікаў гурту Dzieciuki.
Каментары