Усяго патроху1818

Актрысу Арнэлу Муці асудзілі на турэмнае зняволенне за вячэру з Пуціным

Вядомая італьянская актрыса Арнэла Муці прысуджана да васьмі месяцаў турэмнага зняволення і штрафу 600 еўра за прагул спектакля ў Тэатры Вердзі ў горадзе Пардэноне (Фрыулі-Венецыя-Джулія). 

focustech.it

Замест таго, каб адпрацаваць абяцаны спектакль, актрыса вячэрала ў Санкт-Пецярбургу з тагачасным прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным ды амерыканскім акцёрам Кевінам Костнэрам, паведамляе Il Giornale.

Вячэра адбылася яшчэ ў 2010 г. Прысутнасць на ёй Муці даказвае відэазапіс. Аднак у тэатры свой «прагул» актрыса патлумачыла хваробай — ларынгафарынгітам, што пацвярджала медыцынская даведка, якая вызваляла яе ад абавязку выйсці на сцэну, нягледзячы на атрыманы ганарар у 25 тысяч еўра.

Адміністрацыя тэатра падала ў суд пазоў супраць актрысы, выкрыўшы яе ў прадастаўленні фальшывага медыцынскага пасведчання. Цяпер Муці можа альбо адправіцца ў турму, альбо, каб пазбегнуць турэмнага зняволення, заплаціць 30 тысяч еўра Тэатру Вердзі. Прысуд аказаўся нават больш строгім, чым разлічвала абвінавачванне.

На дабрачынным прыёме, прысвечаным барацьбе з дзіцячымі анкалагічнымі і афтальмалагічнымі захворваннямі, у снежні 2010 года на арэне лядовага палаца ў Санкт-Пецярбургу таксама прысутнічала Жэрар Дэпард'ё, Мікі Рурк, Голд Хоун, Венсан Касэль, Моніка Белучы, Курт Расэл, Шэрон Стоўн ды іншыя знакамітасці. У канцы вечара Пуцін запрасіў гасцей на сцэну і разам з імі выканалі кампазіцыю групы «Зямляне» «Трава ў дома».

Каментары18

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць