Грамадства66

БЧ скарачае колькасць цягнікоў у Маскву і Санкт-Пецярбург

Як паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі, такое рашэнне прынята «з мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці пасажырскіх перавозак, а таксама ў сувязі са зніжэннем пасажырапатоку». 

З 5 сакавіка курсіраванне цягнікоў № 132 Брэст — Масква (адпраўленне з Брэста ў 4.30) будзе ажыццяўляцца «па ўказанні», гэта значыць пры павелічэнні пасажырапатоку.

З 29 сакавіка цягнік № 25 Масква — Мінск будзе адпраўляцца з Масквы ў 19.24 і прыбываць у Мінск у 6.10 (цяпер, адпаведна, — у 8.45 і ў 19.35). 

З 29 сакавіка таксама зменіцца расклад руху цягніка № 27, які будзе адпраўляцца з Масквы ў 22.25 і прыбываць у Брэст у 12.45 (цяпер — 14.09 і 4.54, адпаведна). 

Акрамя таго, з 29 сакавіка цягнікі № 50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург і № 78/77 Гродна — Масква будуць курсіраваць «па ўказанні». У той жа час для забеспячэння перавозак пасажыраў па гэтых маршрутах прадугледжана штодзённае курсіраванне груп бесперасадачных вагонаў з Брэста да Санкт-Пецярбурга і назад у складзе цягніка № 52/51 Мінск — Санкт-Пецярбург і з Гродна да Масквы ў складзе цягніка № 96/95 Брэст — Масква. 

Пры руху з Брэста група бесперасадачных вагонаў Брэст — Санкт-Пецярбург знаходзіцца ў складзе цягніка № 652 Брэст — Мінск на ўчастку ад Брэста да Мінска. Пры руху з Санкт-Пецярбурга група вагонаў будзе курсіраваць у складзе цягніка № 27 Масква — Брэст. 

Па маршруце Гродна — Масква група бесперасадачных вагонаў будзе курсіраваць з Гродна ў складзе цягніка № 624 Гродна — Віцебск і № 634 Гродна — Магілёў да Мінска і далей у складзе цягніка № 96 Брэст — Масква. У зваротным напрамку гэтыя вагоны будуць адпраўляцца з Масквы ў складзе цягніка № 95 Масква — Брэст і далей з Мінска — у складзе цягніка № 677 Мінск — Гродна.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць