Культура1818

Алесь Марачкін: Быў чалавек - і няма чалавека

«Мастацкая літаратура» выпусьціла кнігу «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў» з цэнзурай — з групавога фотаздымку мастакоў «зьнік» Алесь Марачкін.

«Мастацкая літаратура» выпусьціла кнігу «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў» з цэнзурай — з групавога фотаздымку мастакоў «зьнік» Алесь Марачкін.

Упершыню здымак Ўладзімера Шубы, на якім намінанты прэміі «Чалавек году» Уладзімер Тоўсьцік, Уладзімер Савіч, Мікола Селяшчук, Уладзімер Басалыга, Гаўрыла Вашчанка, Алесь Марачкін, Леанід Шчамялёў ды Ўладзімер Зінкевіч стаяць на парозе Акадэміі мастацтваў, быў надрукаваны 22 студзеня 1993 году ў газэце «Советская Белоруссия».

У 2008 г. той жа здымак зьявіўся ў выдадзенай «Мастацкая літаратура» кнізе «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў», але ўжо без былога кіраўніка творчага аб’яднаньня «Пагоня» Алеся Марачкіна.

Алесь Марачкін пракамэнтаваў выпадак з цэнзурай наступным чынам:

«Вельмі добра, што такая кніга выйшла і таму не хацелася б з‑за такой дробнай подласьці псаваць уражаньне ад гэтай падзеі, ці адсоўваць на другі плян гэты пазытыў. Тым ня менш, пра гэта трэба гаварыць і з гэтага трэба сьмяяцца. У 37‑м годзе зьнікненьне пэўнай асобы з партрэту, ці здымка магло б азначаць, што яго расстралялі. Упэўнены, што пры жыцьці Міколы Селешчука такога б ня здарылася, асабліва ведаючы, якім дэмакратычным і талерантным да іншых поглядаў гэта быў чалавек, і як ён ненавідзеў подласьці. Варта зазначыць, што такія рэчы апошнім часам робяцца нечым будзённым і часта гэта справа рук сваіх жа калегаў — няма ў нашым мастацкім саюзе кансалідацыі. Натальля Шаранговіч, што ўкладала кнігу пра Селешчука — няўжо яна думала, што нехта не заўважыць цэнзуры? Магла ж не пусьціць такі здымак, але пусьціла. І цяпер яна, а таксама людзі, што разам зь ёй рабілі кнігу, цалкам нясуць адказнасьць за гэты падман.

Дзівіць, як супрацоўнікі дзяржаўных выдавецтваў, афіцыйных СМІ намагаюцца выканаць любы загад, нават зроблены па тэлефоне. Нядаўна адкрылася новая экспазыцыя аўтарскага калектыву ў Нацыянальным мастацкім музэі. Мяне парадавалі, што сярод іншых экспануецца і мой твор «Вераніка і Максім». Але напярэдадні прыезду прэзыдэнта мая карціна, а таксама творы Фэлікса Янушкевіча, Нэлі Шчаснай і некаторых іншых былі зьнятыя з экспазыцыі. Іншы выпадак — Пётар Васілеўскі падрыхтаваў для часопіса «Мастацтва» агляд творчасьці нашых мастакоў да чарговага зьезду Саюзу мастакоў. У выніку з тэксту зьнікла згадка пра «Пагоню» і яе сяброў. Але ёсьць і іншыя прыклады. У адным з апошніх нумароў «Советской Белоруссии» была нататка пра выставу «Жодзінцы». І там не было купюраў — Людміла Рублеўская напісала пра суполку «Пагоня» таксама.

Укладальніца кнігі «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў» Натальля Шаранговіч паведаміла, што ўпершыню чуе пра здарэньне з фотаздымкам: «Не магу вам нічога распавесьці, бо ўпершыню пра гэта чую. Я адказвала толькі за тэкставую частку». Па яе словах, мастацкі рэдактар кнігі М.Шкурпіт ужо некалькі месяцаў як не працуе ў выдавецтве.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць