Меркаванні1111

Ігар Кузняцоў: А лінія Сталіна — гэта не фальсіфікацыя гісторыі?

У каментары Еўрарадыё гісторык назваў заяву намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі безадказнай.

Фота — arche.by

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама і першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што за фальсіфікацыю гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны варта ўвесці крымінальную адказнасць. Па яго словах, нельга дапусціць, каб гістарычныя факты перакручвалі, надавалі ім афарбоўку, чужую для большасці беларусаў.

Гісторык Ігар Кузняцоў, да якога звярнулася Еўрарадыё, не змог прыгадаць, хто ў Беларусі фальсіфікуе вынікі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Гісторык кажа, канцэпцыя гісторыі ў школьных падручніках яго пакалення і сённяшніх практычна нічым не адрозніваецца. І калі нехта з даследчыкаў выходзіць за яе межы, пачынаецца абвінавачванне ў фальсіфікацыі. У кожным разе, мяркуе Кузняцоў, рабіць падобныя заявы ў XXI стагоддзі безадказна:

Кузняцоў: «Фальсіфікацыя — гэта заведама наўмыснае скажэнне. Калі чалавек піша пра тое, што ў партызанскім атрадзе побач з безумоўным гераізмам былі выпадкі марадзёрства — гэта фальсіфікацыя? Новыя факты ўводзяцца ў навуковы абарот — было і тое, і гэтае. Але згодна з нашай мадэллю гэта не мусіць агучвацца ні на якім ўзроўні. А «лінія Сталіна» — гэта што, не фальсіфікацыя гісторыі? Так давайце тады будзем прыцягваць да адказнасці ўсіх, хто скажае факты».

Па словах Кузняцова, гісторыя, як з'ява, не можа праходзіць праз юрыдычныя працэдуры — для гэтага ёсць навуковыя сімпозіумы, абмеркаванні ў навуковых колах і грамадстве. Праўда, наракае гісторык, навуковая думка цяпер загнаная ў тупік. Апошнім часам у Беларусі не абаронена ніводная дысертацыя, звязаная з праблемамі ваенапалонных. Напрыклад, цягам трох гадоў ВАК не зацвярджала абароненую доктарскую дысертацыю Аляксея Літвіна на тэму вайскова-паліцэйскіх фармаванняў на тэрыторыі Беларусі ў гады вайны:

Кузняцоў: «Там не было нічога, апроч фактаў, кшталту, вось былі паліцэйскія батальёны, яны выконвалі такія функцыі — нічога не было іншага. Але гэтага хапіла, каб тры гады дысертацыю некалькі разоў карэктавалі. І ён яе абараняў у тым выглядзе, які задаволіў ветэранаў вайны і працы. Але якое дачыненне ветэраны вайны і працы маюць да вышэйшай атэстацыйнай камісіі?»

Гісторык перакананы, што ўсялякі юбілей, звязаны з Другой сусветнай вайной, у сучасным свеце мусіць суправаджацца памяццю пра загінулых і ўсведамленнем крывавых урокаў. Маўляў, трэба распавядаць усю праўду вайны, каб сучаснае пакаленне разумела, у якіх неверагодных умовах людзі жылі, працавалі, змагаліся, гінулі і выжылі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Усе навіны →
Усе навіны

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць