Свет77

СК Расіі завяршыў расследаванне па справе Саўчанка

Следчы камітэт РФ завяршыў следчыя дзеянні ў дачыненні да былой украінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанка. «Надзеі Саўчанка прад'яўленае абвінавачванне ў канчатковай рэдакцыі», — паведаміў прадстаўнік СК РФ Уладзімір Маркін.

Reuters

«Упраўленнем па расследаванні злачынстваў, звязаных з ужываннем забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, СК РФ грамадзянцы Украіны Надзеі Саўчанка прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.5 арт.33, п.п. «а, е, ж, л» ч.2 ст.105, ч.5 арт.33, ч.3 арт.30, п.п. «а, е, ж, л» ч.2 ст.105, ч.1 ст.322 КК РФ (дапамога ў забойстве двух і больш асоб, дапамога ў замаху на забойства двух і больш асоб агульнанебяспечным спосабам, па матывах палітычнай нянавісці, здзейсненае групай асобаў, незаконнае перасячэнне мяжы РФ)», — паведаміў прадстаўнік СК.

«У бліжэйшы час матэрыялы крымінальнай справы ў адносінах да Саўчанка будуць выдзеленыя ў асобную справу з агульнай крымінальнай справы аб ужыванні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны для завяршэння расследавання, прадастаўлення бакам для азнаямлення і наступнай перадачы ў суд», — дадаў ён.

У чым абвінавачваюць Саўчанка

Паводле дадзеных следства, «падчас ваенных дзеянняў у раёне Луганска ў чэрвені 2014 Саўчанка, даведаўшыся каардынаты размяшчэння групы расейскіх журналістаў ВГТРК і іншых грамадзянскіх асоб пад Луганскам, перадала іх украінскім узброеным фарміраванням. Пасля гэтага менавіта па гэтых каардынатах быў зроблены артылерыйскі абстрэл, у выніку якога загінулі супрацоўнікі ВГТРК Ігар Карнялюк і Антон Валошын. Таксама маглі пацярпець і іншыя грамадзянскія асобы, якія знаходзіліся побач. Пасля гэтага Саўчанка без дакументаў пад выглядам уцякачкі перасекла мяжу Расіі. Пры праверцы дакументаў у адным з населеных пунктаў яна была затрыманая для высвятлення асобы».

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, яна з'яўлялася ваеннаслужачай узброеных сіл Украіны, па вайсковай спецыяльнасці — аператарам-наводчыкам верталёта «Мі-24».

«У следства ёсць неабвержныя доказы ў выглядзе ўласнаручных запісаў Саўчанка, якія пацвярджаюць яе дачыненне да карэкціроўкі агню, дадзеныя балістычнай экспертызы фрагментаў аскепкаў, канфіскаваных з целаў загінулых, і фота- і відэаматэрыялы месцы гібелі журналістаў, у тым ліку непасрэдна артылерыйскага абстрэлу, а таксама дадзеныя, атрыманыя з касмічных спадарожнікаў. Усе гэтыя доказы прадстаўленыя следствам для правядзення сітуацыйнай судовай экспертызы. Гэта толькі частка доказаў, якія ў сукупнасці з іншымі будуць прадстаўленыя на судзе», — адзначыў Уладзімір Маркін.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць