Грамадства11

«Белавія» адкрыла рэйс Мінск — Алматы

Кампанія «Белавія» адкрыла сёння авіярух паміж Мінскам і Алматы, паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства Ігар Чаргінец.

Палёты ў Міжнародны аэрапорт Алматы будуць выконвацца два разы на тыдзень у начны час. Час палёту складзе 4 гадзіны 45 хвілін. Мінімальны кошт пералёту ў эканомкласе абслугоўвання складае ад 386 еўра «туды-назад» і ад 208 еўра ў адзін бок (на 29 красавіка 2015 года).

Ігар Чаргінец выказаў надзею, што частата палётаў у Алматы будзе павялічана. «Рэйс «раскачаецца», у яго будзе загрузка, да таго ж авіякампанія атрымае ў наступным годзе яшчэ самалёты Boeing, і мы, магчыма, агульнымі намаганнямі давядзем гэты рэйс да штодзённага», — растлумачыў ён.

Спецыяльна да адкрыцця рэйса кампанія «Белавія» распрацавала новы тарыфны прадукт для пасажыраў. «На рэйсе ў Алматы мы будзем абкатваць новы клас абслугоўвання — прэміум-эканом, які потым будзе даступны і на іншых кірунках», — адзначыў Ігар Чаргінец.

Пры планаванні раскладу палётаў паміж Мінскам і Алматы асаблівая ўвага была нададзеная забеспячэнню двухбаковых стыковак з пунктамі Еўропы і Расіі. Для пасажыраў, якія падарожнічаюць праз Мінск, працэдуры мытнага афармлення багажу ў аэрапорце будуць спрошчаныя. У летнім раскладзе 2015 «Белавія» будзе ажыццяўляць рэгулярныя рэйсы ў пяць гарадоў Казахстана — Алматы, Астану, Караганду, Кастанай, Паўладар.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак7

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак7

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць