Свет22

Латвія абірае прэзідэнта: упершыню кіраўніком дзяржавы можа стаць прэтэндэнт з рускімі каранямі

Сёння, 3 чэрвеня, у Латвіі пройдуць выбары прэзідэнта, тут яго абірае парламент. Удзельнічаюць чацвёра кандыдатаў: вылучаны Саюзам «зялёных» і сялян Райманд Веёніс, прадстаўнік Нацаб'яднання, суддзя ЕСПЧ Эгіл Левітс, Сяргей Далгаполаў (прарасійская «Згода») і Марціньш Бондарс (Латвійскае аб'яднанне рэгіёнаў).

Цяперашні кіраўнік дзяржавы Андрыс Берзіньш змагацца за сваё пераабранне адмовіўся.

Парламент збярэцца на пазачарговае пасяджэнне ў 10:00. Адзін з кандыдатаў павінен атрымаць падтрымку большасці (51 з 100) дэпутатаў. Калі ж у першым туры галасавання ніводны з кандыдатаў не набярэ неабходнай для абрання колькасці галасоў, то, згодна з рэгламентам Сойма, праводзіцца яшчэ адно галасаванне. Калі і тады ніхто не будзе абраны, то пачынаецца «гульня на выжыванне» — раз за разам будуць выключаць самага непапулярнага (які атрымаў менш за ўсё галасоў) кандыдата.

Прагназуецца, што падчас першага галасавання менш за ўсё галасоў набярэ Марціньш Бондарс. 

Найбольныя шанцы — у міністра абароны, і былога міністра навакольнага асяроддзя (ён паводле адукацыі біёлаг) Райманда Веёніса. Цікава, што па маці ён — рускі, дый нарадзіўся ў Пскоўскай вобласці.

Але Веёніс выступае за больш цеснае супрацоўніцтва з Захадам і максімальную інтэграцыю з НАТА. Веёніс неаднаразова выказваў заклапочанасць актывізацыяй Расіі на ўсходняй мяжы.

Хоць кааліцыя не змагла дамовіцца пра адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта, прагназуецца, што Веёніс мае больш шанцаў быць абраным на гэтую пасаду, чым эксперт па праве Эгіл Левітс.

Роля прэзідэнта Латвіі апошнім часам моцна вырасла.

У латвійскім грамадстве, асабліва пасля падзей ва Украіне, неаднаразова гаварылася пра тое, што прэзідэнт павінен быць больш моцнай фігурай, якая ў выпадку форс-мажору павінен узяць лёс Латвіі ў свае рукі.

Таксама вядомы прыклад Валдзіса Затлерса, які ў 2011 г. ініцыяваў роспуск парламента.

Прэзідэнт Латвіі таксама можа ініцыяваць законапраекты або вяртаць у парламент, калі лічыць іх недпрацаванымі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску23

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ60

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць