Грамадства1515

Галантныя беларускія памежнікі ёсць прыкметай Еўропы — украінская пісьменніца

Украінская пісьменніца з Луганскай вобласці Алёна Сцяпная, якая атрымала масавую папулярнасць нарысамі з жыцця родных мясцінаў падчас вайны на ўсходзе Украіны, апісала сваё падарожжа з Украіны ў краіны Балтыі праз Беларусь. 

«Пашпартна-мытны кантроль прайшлі хутка. Беларускія памежнікі жартавалі і сыпалі кампліментамі. Сцюардэса свяцілася шчасцем і какетнічала з ахоўнікамі мяжы.

Дасталося беларускай любові і нам з Міраславай (дачкой). Пасля праверкі пашпартоў сімпатычны памежнік Аляксандр галантна пацалаваў нам з Міраславай рукі, павіншаваў мяне з мінулым, а яе з наступаючым днём народзінаў», — піша Сцяпная, якая з'яўляцца прыхільніцай адзінства Украіны.

Далей яна апісвае сустрэчу з Беларусьсю такім чынам:

«Праўда, мытнік, які правяраў багаж, напалохаў мяне, трохі затрымаўшы (кнігу) «Усё будзе Украіна» ў руцэ і спытаўшы: «Кніга добрая?» Я пасміхнулася: «Пра сваю краіну толькі добрыя кнігі пішуць». Ён пасміхнуўся ў адказ: «Гэта правільна!»

— Мама, у Эстоніі ўсе мужчыны такія,— у захапленні прашаптала жыццялюбства, атрымаўшы першую ў жыцці порцыю галантнасці.

— Гэта Беларусь, — засмяялася я, — хоць, мяркуючы па паводзінах памежнікаў, ужо Еўропа.

Міраслава адразу заглыбілася ў вывучэнне Беларусі.

Ад'ехаўшы ад мяжы кіроўца, глянуўшы на пачырванеўшую сцюардэсу і адрэагаваўшы на чыёсьці гучнае «якія беларусы мілыя», зрабіў афіцыйнае паведамленне:

— Паважаныя пасажыры, на беларускай мяжы захоўвайце пільнасць, беражыце жонак, дачок і сэрцы. Гэтыя данжуаны ў мяне чацвертую сцюардэсу зводзяць замуж.

— Мама, у іх такая касметыка класная, а тэкстыль такі прыгожы, — бубніла мне жыццялюбства, якое заглыбілася ў гугл.

— Гм, — падумала я, — які цікавы і нестандартны метад, каб зацікавіць падлетка вывучаць гісторыю і геаграфію. Усяго адзін камплімент і вось, дзіця ужо ўжо сыпе гістарычнымі, прамысловымі, геаграфічнымі фактамі з жыцця суседняй краіны і думае пра перспэктывы развіцця ўкраінска-беларускіх адносінаў. Так, а вока за квітнеючым жыццялюбствам ужо трэба вастрыць. Гэх, дзеці растуць, а мы старэем.

Не, ну беларусы, а, якія беларусы! Проста донжуана-памежнікі-нявестабандысты нейкія. Такія ад КПП проста ў ЗАГС дарогу пракладуць абы ўкраінскую прыгажосць абеларусіць. Трэба дэпутатам падказаць, што закон патрэбны, экспартна-нявестны. Глядзі ты, чатыры сцюардэсы сышлі нерастаможанымі».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць