На вуліцы Куйбышава ў Мінску з'явілася брукаванка ФОТАФАКТ
У часе правядзення дарожных работ па замене асфальтавага пакрыцця на вуліцы Куйбышава ў Мінску былі заўважаныя фрагменты старога бруку. Пад знятым слоем асфальту добра відаць маналіт старога вулічнага пакрыцця, хутчэй за ўсё пасляваеннага часу. Участак са старой брукаванкай цягнецца ад «Гарызонту» ў бок вуліцы Няміга некалькі соцен метраў. На жаль, стары брук хутка закатаюць новым дарожным пакрыццём.
Першапачаткова вуліца Куйбышава мела назву «Плябанская», яе будаўніцтва пачалося ў пачатку XIX стагоддзя. На мяжы XIX—XX стагодддзяў вуліцу сталі называць Шырокая, а з 1935 года — Куйбышава. Вуліца мае працягласць 2800 метраў.
-
У Гродне вырашаюць, як аднавіць Каложу, каб яе не адмовіліся ўзяць у спіс ЮНЕСКА
-
Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»
-
Страчвала прытомнасць ад голаду, зарабляла на жыццё масажам — захапляльныя факты з біяграфіі Алаізы Пашкевіч, якой сёння 150 гадоў
Каментары