Аляксандр Шрамко. Дзённік святара1616

Крызыс за акіянам

Адзін з маіх лепшых сяброў з яшчэ студэнцкіх часоў жыве цяпер у Канадзе. Спэцыяліст у галіне кампутэрных тэхналёгій. Карацей, як яны кажуць, “хай тэк”. Бывае, размаўляем у Скайпе. Дык вось пару дзён таму ён раптам абвясьціў, што на працы пратрымаецца дні 2—3. Бо, аказваецца, у Амэрыцы чарговы крызыс.

Адзін з маіх лепшых сяброў з яшчэ студэнцкіх часоў жыве цяпер у Канадзе. Спэцыяліст у галіне кампутэрных тэхналёгій. Карацей, як яны кажуць, “хай тэк”. Бывае, размаўляем у Скайпе. Дык вось пару дзён таму ён раптам абвясьціў, што на працы пратрымаецца дня 2-3. Бо, аказваецца, у Амэрыцы чарговы крызыс. Прайшла ўжо першая хваля звальненьняў – колькасьць працоўных месцаў скарацілася у дробных кампаніях на 50%, а ў буйных на 7-10%. На наступны дзень ён ужо сядзеў дома. Не пасьпеў нават паролі свае сьцерці ў кампутары, бо разьлічваў хоць да панядзелка дабыць, і сыстэма там жорсткая - пасьля абвяшчэньня аб звальненьні даецца толькі 5 хвілін, каб забраць асабістыя рэчы, а кампутар ужо вырублены. Зразумела, гэта робіцца, каб ніхто са злосьці не пашкодзіў дадзеныя, але ўсё ж мяне ўразіла – працаваў чалавек працаваў, укладаў у працу і ў фірму свой розум і, можна сказаць, сэрца, і раптам 5 хвілін, і вымятайся…

Але больш у нашай размове мяне зацікавіла іншае.

Аказваецца, такія крызысы бываюць з адпаведнай пэрыядычнасьцю, а ажыўленьне і пад’ём эканомікі пасьля гэтых крызысаў звычайна пачынаюцца ў сувязі з нейкімі вайсковымі кампаніямі ЗША . Напрыклад, да Так было пасьля Кувэйту (росквіт 1993-2000 гг.) і пасьля Афганістану (2003-2008гг.). А да гэтага (з 1987 па 1992 і з 2000 па 2003 ) былі крызысы. Гэта зьвязана з тым, што ў сувязі з вайсковымі апэрацыямі павялічваецца попыт на самалётабудоўлю, электроніку і г. д.

Гэта кажа, як мне здаецца, пра тое, што для добрага функцыянаваньня сучаснай эканоміки ёй вельмі патрэбныя расходы. Толькі аднаго не разумею. Чаму абавязкова расходы на вайну. Узялі б ды пачалі кампанію па пад’ёму… ну, ня будзем пра Беларусь, хаця б той жа Афрыцы? Ці нейкія буйныя акцыі ў стылі “Арміі Выратаваньня”? Тым больш, што Амэрыка, у адпаведнасьцю з апытаньнямі, адна з самых хрысьціянскіх краін сьвету…

Каментары16

Цяпер чытаюць

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў1

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner2

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк1

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў7

Ва Украіне — новы прэм'ер2

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў1

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць