Грамадства1313

Генпракуратура пераходзіць на беларускую

Генпракуратура падтрымала зварот старшыні ТБМ аб афармленьні афіцыйнага канвэрта гэтай дзяржструктуры па‑беларуску.

Генеральная пракуратура падтрымала зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава аб афармленні афіцыйнага канверта гэтай дзяржструктуры на беларускай мове.

Пра гэта гаворыцца ў лісце генпракурора Рыгора Васілевіча, які паступіў у штаб‑кватэру ТБМ.

У інтэрв’ю БелаПАН А.Трусаў выказаў падзяку Р.Васілевічу за разуменне моўнай праблемы ў дзяржаве, якая дэкларавала парытэт дзвюх дзяржаўных моў — беларускай і рускай. «Аднак пасля 1996 года галоўнай стала мова суседняй дзяржавы, а беларуская мова з дзяржаўнай ператварылася ў сродак зносінаў невялікай часткі насельніцтва, якое не прадстаўляе дзяржаўны апарат. У сувязі з узніклай сітуацыяй ТБМ праводзіць палітыку па дасягненні парытэту беларускай і рускай моў на бланках і ў тэкстах дзяржаўнай дакументацыі», — зазначыў А.Трусаў.

У якасці станоўчай рэакцыі чыноўнікаў на такую палітыку старшыня ТБМ прывёў рашэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і Мінскага гарвыканкама аб падрыхтоўцы многіх узораў сваёй дакументацыі на мове тытульнай нацыі. «Акрамя таго, Канстытуцыйны суд і Нацыянальны банк таксама выдаюць сваю афіцыйную дакументацыю на беларускай мове», — сказаў А.Трусаў.

Сярод дзяржструктур, якія «ніяк не рэагуюць» на звароты ТБМ, ён назваў Міністэрства юстыцыі і РУП «Мінск Крышталь» па выпуску лікёра‑гарэлачных вырабаў. Паводле слоў А.Трусава, чыноўнікі гэтых структур не разумеюць, што няма дробязей у такой важнай справе, як пашырэнне сферы ўжывання роднай мовы. «І калі на афіцыйных канвертах Мінюста і гарэлачных этыкетках сталічнага «Крышталю» ў асноўным прысутнічае толькі руская мова, гэта сведчыць аб стаўленні да нацыянальнай духоўнай спадчыны», — заявіў старшыня ТБМ.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску23

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ60

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць