7 верасня ў чэмпіянаце КХЛ не будзе праводзіцца матчаў. Гэты дзень афіцыйна прысвечаны памяці загінулай ў авіякатастрофе каманды яраслаўскага «Лакаматыва», якая адбылася чатыры гады таму.
«Чацвёрты год чэмпіянат КХЛ перарываецца 7 верасня. Гэты дзень прызначаны не для хакея, а для смутку і памяці. Сёння ў Яраслаўлі ўспамінаюць каманду, якая разбілася чатыры гады таму (2011 г.) непадалёк аэрапорта Тунашна. На месцы падзення самалёта Як-42, на Ляонцеўскіх могілках і каля «Арэны 2000», як заўсёды, будзе мора кветак, людзі запаляць тысячы свечак, і загучаць імёны 44 чалавек з дзевяці краін свету, для якіх чартэрны рэйс AKY 9633, які выляцеў 7 верасня 2011 года курсам на Мінск, стаў апошнім», — гаворыцца ў заяве лігі.
У той катастрофе загінулі 44 чалавекі, у тым ліку беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

Каментары