Улада44

Пасольства Вэнэсуэлы параіла Машкевічу «добра папаласкасць рот»

Заява зроблена ў сувязі з камэнтаром былога пасла Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча наконт «Белнафтахіму», які ён даў nn.by.

Дзелавыя стасункі паміж Венесуэлай і Беларуссю не маюць нічога агульнага з адмываннем грошай, гаворыцца ў распаўсюджанай 11 сакавіка заяве пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.

Заява зроблена ў сувязі з каментарыем былога пасла Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча наконт «Белнафтахіму», які ён даў nn.by. У прыватнасці, М. Машкевіч выказаў думку, што канцэрн хацелі выкарыстаць як «дапаможную структуру для адмывання грошай» пры продажы венесуэльскай нафты.

«Для былога польскага пасла прычынай для злараднасці паслужылі санкцыі ўрада Буша [які дыхае на ладан], прадпрынятыя ў дачыненні да суверэннай дзяржавы толькі за тое, што яна не хоча прыслугоўваць уладным людзям, якія дзейнічаюць шляхам агрэсій і санкцый, шляхам акопвання на чужых тэрыторыях для акальцоўвання Расіі, у запале страсці да яе прыродных багаццяў», — гаворыцца ў заяве пасольства Венесуэлы.

Выказванні М. Машкевіча, падкрэсліваецца ў заяве, з’яўляюцца «грубым і безадказным падманам».

«Не мае таксама нічога супольнага з рэчаіснасцю сцвярджэнне аб існаванні нібыта падпісаных пагадненняў аб «продажы венесуэльскай нафты». Такіх няма ў прыродзе», — гаворыцца ў дакуменце.

Пасольства «настойліва раіць» М. Машкевічу «добра папаласкасць рот, перш чым гаварыць аб годных прэзідэнтах».

БелаПАН

Глядзі яшчэ:
Марыюш Машкевіч: ЗША перашкодзілі Чавэсу адмываць грошы празь «Белнафтахім»

Каментары4

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць