Улада77

Даслоўны дыялог назіральніка і старшыні выбарчай камісіі: Чаму вы лічыце, што можаце вызначаць за мяне будучыню?!

Карэспандэнт «НН» сёння стаў сведкам дыялогу, былога міліцыянта, сябра АГП Мікалая Казлова і кіраўнічкі ўчастковай выбарчай камісіі №24 Алеўціны Гладкай.

Мікалай Казлоў учора зафіксаваў на ўчастку «карусельшчыкаў». Звесткі незалежных назіральнікаў і афіцыйныя звесткі не супадаюць на 213 чалавек.

Алеўціна Гладкая: Як ваша здароўе, скажыце?

Мікалай Казлоў: Маё? Выдатна. Увесь час пра вас думаю.

АГ: Пра мяне? Я вас сёння сніла.

МК: Вось бачыце – гэта ўзаемна. Хто каго перадумае (смяецца).

АГ: Але я вам не прыснілася?

МК: Не.

АГ: Не магу расказаць, але які быў прыемны сон! Я вось думаю, чаму я вас ніколі спаткаць ніколі не магу, бо вы ўвесь час, як той магнат, на машыне. А я стараюся дзесьці пешшу хадзіць. Я вось сёння казала Святлане [назіральніца ад АГП – «НН»], што ў гэтага чалавека, апроч усяго палітычнага, ёсць павага да жанчыны. І нават не да мяне, а ўвогуле. Гэта адна з вашых выдатных якасцяў.

МК: Дзякуй, Алеўціна Мікалаеўна, але гэта не адмяняе таго, што вы творыце… Гэта жахліва! Проста жахліва. Гэта не ўлазіць ні ў якія вароты.

АГ: Беражыце здароўе.

МК: Дзе ж тут з вамі яго зберажэш. Ох…

АГ: І псіхічнае, і фізічнае. Калі б я падымала тост, то ўзняла яго за ваша псіха-фізічнае здароўе.

МК: Дзякуй вялікі. Калі б не вы тут, яно б у мяне было выдатнае.

АГ: Ведаеце, выбары пройдуць, а жыццё працягнецца.

МК: Так, дык у тым і справа, што вы будучыню вызначаеце, у тым ліку і маю. Кідайце вы гэтую справу. Аўлеціна Мікалаеўна, не ідзіце вы болей у камісію. Не ідзіце, ну не ваша гэта.

АГ: Я разумею вашу непаслядоўную пазіцыю.

МК: Вы лічыце, што я вас агаворваю?

АГ: Я – вас, а вы – мяне. Што выходзіць, мы з вамі знаходзімся на супрацьлеглых баках.

МК: Хочаце сказаць, што я вас усе 7 гадоў агаворваю? Вы лічыце, што ў мяне бзік на вас?

АГ: У вас ёсць стрыжань. Вы мяне круціце як палітык. Кажаце, што як старшыня камсіі, я такая-сякая. Але мае чалавечыя якасці вы ніколі не закранулі.

МК: Я лічу, што службовыя і чалавечыя якасці павінны быць гарманічнымі. Калі іншая за межамі ўчастка – можа быць. Чаму вы лічыце, што можаце вызначаць за мяне будучыню?! Ну нельга так.

АГ: Правільна, кожны з нас сам выбірае.

МК: Калі вы ўкідваеце бюлетэні на ўчастку, то вы бярэце на сябе права вырашаць за мяне.

АГ: Ні ў якім выпадку. 

Каментары7

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць