Культура22

Купіце барочны палац

Шэдэўр архітэктара Джузэпэ Сака ў Сьвяцку пад Горадняй будзе выстаўлены на аукцыён.


Ужо трэці год палац у Сьвяцку, што пад Горадняй, імкліва разбураецца: адвальваецца тынкоўка, расьцярушваюцца сьцены… Палац мае агромністую архітэктурную каштоўнасьць. Яго збудаваў у 1779 годзе італійскі архітэктар Джузэпэ Сака. Усё ‑‑ каміны, жырандолі, вазоны для кветак, мэбля — рабілася па ягоным эксклюзіўным праекце. Палац быў аздоблены багатай ляпнінай.

У 1930‑х гадах тут была створаная адзіная на той час у Польшчы наркалягічная лякарня. Мясцовыя жыхары й зараз памятаюць тутэйшых пацыентаў, якіх называлі «шляхта» — бо тыя прагульваліся па палацавым парку ў імпазантных капялюшах і строях.

Да 2005 году тут месьцілася сухотная лякарня. Але як толькі мэдычная ўстанова пакінула палац, ён пачаў разбурацца. Грошай на рэстаўрацыю няма.

Таму палац і сабраліся выставіць на аўкцыён. Першапачатковая цана — 1,5 мільярда рублёў — напужаў пакупнікоў. Ім падалося, што за палац не ў найлепшым стане гэта зашмат. Таму зараз у Сьвяцак накіравалася адмысловая дзяржаўная камісія, якая мусіць яшчэ раз ацаніць кошт палацу. Чальцы камісіі самі зазначаюць, што калі тэрмінова не пачаць аднаўленьне гэтага помніку архітэктуры, яго можна папросту страціць.

Як выгоды палацу пакупнікам пералічваецца блізкасьць Аўгустоўскага каналу, вадаправод, кацельная, аўтамабільная траса побач. Ідэальнае месца для стварэньня гатэлю!..

Зараз менскія адмыслоўцы працуюць над ацэнкай. Іхная мэта найперш — выставіць прымальны кошт, каб палац нарэшце нехта набыў — гэта значыцца, уратаваў.

Паводле прэзыдэнцкага ўказу, які дзейнічае ад 2007 году, у мэтах прыцягненьня да гаспадаркі будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца, іх дазваляецца прадаваць за мінімальны кошт у 1 базавую велічыню — зараз гэта 35 тысяч рублёў, ці 16 даляраў. Да прыкладу, цяпер у краіне за такі кошт афіцыйна прадаецца 38 будынкаў. Напраўду, на аўкцыёнах гэты кошт звычайна падвышаецца ў тысячы разоў.

Адмыслоўцы кажуць, што для палацу ў Сьвяцку продаж за 1 базавую велічыню — гэта скрайні крок. Алё ён магчымы.

Арцём Багданаў, Польскае радыё для замежжа

Фота: Маскім Шыбека, Radzima.org

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна19

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць