Літаратура44

Алесь Пашкевіч: Алексіевіч на эверэсце сусветнай славы ўзняла бел-чырвона-белы сцяг

Чым ёсьць Нобэлеўская прэмія Сьвятланы Алексіевіч для беларускай літаратуры — стымулам ці выклікам? І што робіць незалежны Саюз пісьменьнікаў для творчай моладзі? На гэтыя пытаньні адказаў намесьнік старшыні СБП Алесь Пашкевіч у перадачы «Вольная студыя» на радыё «Свабода».

«Калісьці вельмі мудра сказала Маргарэт Тэтчар: «Чалавек узыходзіць на Эвэрэст дзеля сябе, але пакідае там сьцяг сваёй дзяржавы». Вось і Сьвятлана Алексіевіч працавала ў літаратуры дзеля сябе, дзеля сваіх чытачоў, яна ўзышла на эвэрэст сусьветнай славы і ўзьняла там сьцяг Беларусі, прычым не дзяржаўны, а — бел-чырвона-белы.

Нобэлеўскія ляўрэаты — людзі розных пазыцый, сьветапоглядаў і стылёвых кірункаў, і ніводнага зь іх пераўзысьці немагчыма. Гэта ня так, як, скажам, у спорце, дзе чэмпіёнскае дасягненьне заўтра будзе пераўзыдзена. А перапісаць, пераўзысьці Буніна, Набокава ці Алексіевіч немагчыма.

Яна, без сумневу, беларуская пісьменьніца, урэшце яна — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. І большасьцю чытачоў у сьвеце яна ўспрымаецца менавіта як беларускі творца. Японскіх, кітайскіх, францускіх ці швэдзкіх чытачоў, якія будуць чытаць творы Алексіевіч у перакладах на свае мовы, ня ў першую чаргу цікавіць, на якой мове яны былі створаныя.

Да таго ж, пазыцыя Сьвятланы Аляксандраўны наконт «русского мира» і пэўных палітычных падзеяў вельмі паказальная. Гэта ня толькі беларуская пісьменьніца, але і чалавек беларускага сьвету, як яна прызналася на першай пасьля прысуджэньня прэміі прэсавай канфэрэнцыі».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць