Свет1010

Сярэдняя зарплата ў Польшчы дасягнула 1340 даляраў

У нашых суседзяў заробкі растуць рэкорднымі тэмпамі.

У нашых суседзяў заробкі растуць рэкорднымі тэмпамі.

У лютым сярэдні паляк зарабляў ужо 3033 злотых. У злотых гэта на 11 % болей, чым у сьнежні. Але падзеньне даляра яшчэ прымножыла памер заробку ў даляравым эквіваленце. Тры месяцы таму за адзін даляр давалі 2,55 злотага, цяпер ужо — усяго 2,26.

Нягледзячы на трывожныя прыкметы спаду ў амэрыканскай эканоміцы, краіны Цэнтральнай Эўропы па-ранейшаму растуць як на дражджах. Тэмпы росту ў пераліку на год у Польшчы складаюць 6,5 %, а ў Літве — цэлыя 8.

Прыход да ўлады ў Польшчы, найбольшым рынку Цэнтральнай Эўропы, ураду Грамадзянскай плятформы і Сялянскай Партыі, складзенага зь лібэралаў і аграрнікаў, таксама натхніў бізнэс аптымізмам.

Праўда, у паяднаньні з ростам сусьветных цэнаў на нафту і, адпаведна, сельгаспрадукты (перапрацоўка іх на этанол прывязала цэны на іх да цэнаў на энэрганосьбіты) бурны эканамічны рост правакуе інфляцыю. Нягледзячы на прывязку літа да эўра і стабільны курс злотага, спажывецкія цэны растуць у Польшчы ў тэмпе 3,4 % за год, у Літве — нават вышэй за 10 %.

Для параўнаньня: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў студзені склала 340 даляраў, інфляцыя ў студзені-лютым у пераліку на гадавы паказчык — каля 12 %, дэкляраваныя тэмпы росту ВУП — 9,9 %.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць