Культура

«Беларуская вясна» ў Кіеве ў дні 90-годзьдзя БНР

З 22 сакавіка да 12 красавіка ў Кіеве фэстываль незалежнай культуры.

З 22 сакавіка да 12 красавіка ў Кіеве будзе праходзіць фэстываль сучаснай беларускай культуры «Беларуская вясна». Фэстываль адбудзецца у другі раз, і сёлета будзе ўключаць вулічны пэрформанс, кінапаказы (у тым ліку прэм’ерныя), вечар беларускай флэш‑анімацыі, выставу фатаздымкаў і СМІ Беларусі, круглы стол мэдыя‑мэнэджэраў, канцэрт этна‑гуртоў і ўкраінска‑беларускую літаратурную вечарыну.

«Нягледзячы на тое, што беларусы ёсьць найбольш роднасным да ўкраінцаў народам, нам амаль нічога не вядома пра беларускую культуру», — кажа каардынатар фэстывалю Аляксандар Дземчанка (Олександр Демченко).

Лягатыпам фэстывалю стаў падводны човен колераў нацыянальнага сьцягу Беларусі — белы, чырвоны й белы. Гэты вобраз пазычаны зь песьні гурту NRM, легенды беларускага року. Арганізатары надаюць яму асаблівае значэньне, бо «Беларуская вясна 2008» — гэта паглыбленьне ў неспазнаныя глыбіні беларускай культуры, якая схаваная пад тоўстым слоем клішэ ды стэрэатыпаў.

Гасьцямі фэстывалю стануць кінарэжысэр Антось Цялежнікаў, сцэнарыст Аляксандар Качан, мультыплікатарка й прадусарка Вольга Кузьміч, этна‑гурты Джамбібум і Нагуаль, а таксама беларускія пісьменьнікі, журналісты й выдаўцы, сярод якіх Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко, Уладзімер Арлоў, Марыя Мартысевіч, Вера Бурлак і іншыя.

З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца на сайце фэстывалю

Паводле belarus.org.ua

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць