31 сакавіка ў Кіеве перад беларускай амбасадай прайшла акцыя ў падтрымку свабоды веравызнаньня ў Беларусі і ў знак салідарнасьці зь вернікамі менскай царквы «Новае Жыцьцё».
31 сакавіка ў Кіеве перад беларускай амбасадай прайшла акцыя ў падтрымку свабоды веравызнаньня ў Беларусі і ў знак салідарнасьці зь вернікамі менскай царквы «Новае Жыцьцё». Арганізатарам акцыі выступіў пастар Яраслаў Лукасік, а таксама прадстаўнікі пратэстанцкіх цэркваў Украіны.
Удзельнікі пікету трымалі ў руках плякаты «Одна віра», «Спыніць перасьлед хрысьціянаў у Беларусі!», «Оставьте «Новую Жизьн» в покое!».
Спачатку ўдзельнікам акцыі сказалі, што празь нейкі час да іх выйдзе прадстаўнік амбасады, але пасьля амаль што дзьвюх гадзінаў ахова паведаміла, што ніхто ня выйдзе. Параіўшыся, прадстаўнікі цэркваў вырашылі поштай выслаць у пасольства зварот арганізатараў акцыі, пад якім паставілі свае подпісы дванаццаць украінскіх хрысьціянскіх лідэраў. Падобнага роду акцыі ў падтрымку беларускіх хрысьціянаў украінцы маюць намер працягваць, калі сытуацыя з правам на свабоду сумленьня ў Беларусі не палепшыцца.
Каментары