Усяго патроху33

У Віцебску адкрылася беларуская кавярня

Кавярня, дзе прапануюць нацыянальныя прысмакі, адкрылася 3 красавіка ў адным з самых маляўнічых куточкаў гораду — Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў «Задзьвіньне»

У Віцебску цяпер можна пакаштаваць стравы беларускай кухні. Кавярня, дзе прапануюць нацыянальныя прысмакі, адкрылася 3 красавіка ў адным з самых маляўнічых куточкаў гораду — Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў «Задзьвіньне» на вуліцы Чайкоўскага, 3

.

Як распавяла дырэктарка цэнтру «Задзьвіньне» Зоя Гаршкова, у новай кавярні можна паспрабаваць стравы, зробленыя па старажытных рэцэптах нашых продкаў, у тым ліку стравы, якія гатавалі некалі гаспадыні Віцебшчыны. Аднак, па жаданьні наведвальніка, яму могуць прапанаваць і стравы эўрапейскай кухні.

Некалькі будынкаў, якія цяпер належаць Цэнтру народных рамёстваў і мастацтваў «Задзьвіньне», адносяцца да помніку архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя «Саляныя склады». Беларуская кавярня адкрылася тут пасьля завяршэньня другой чаргі рэканструкцыі гэтага аб’екта. Апроч таго, у «Задзьвіньні» зьявілася яшчэ адна сучасная выставачная заля.

І яшчэ. Напэўна, мала хто зь віцебскіх жаніхоў і нявест ведае, што ў «Задзьвіньні» аказваюць арыгінальную паслугу — вясельле па старажытным беларускім абрадзе.

Паводле: Яня Ільіна, «Народныя навіны Віцебска»

Каментары3

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць