Улада22

Прыгоды дэмакратаў у Горадні

У Горадні сёньня адбылося некалькі прэзэнтацыяў, выстава і канцэрт. Усе гэтыя мерапрыемствы мелі праводзіць у памяшканьні офісу Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аднак правесьці іх давялося ў іншым памяшканьні. Перад уваходам у офіс АГП міліцыянты знайшлі разьбіты бытавы тэрмомэтар.

У Горадні сёньня адбылося некалькі прэзэнтацыяў, выстава і канцэрт. Усе гэтыя мерапрыемствы мелі праводзіць у памяшканьні офісу Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аднак правесьці іх давялося ў іншым памяшканьні. Перад уваходам у офіс АГП міліцыянты знайшлі разьбіты бытавы тэрмомэтар.

За паўгадзіны да прэзэнтацыі ў офіс прыйшлі некалькі міліцыянтаў і супрацоўнік Міністэрства надзвычайных сытуацыяў і спыталіся, што за акцыі там рыхтуюцца.

Напярэдадні сябры АГП атрымалі з МНС прадпісаньне на выкананьне неабходных мерапрыемстваў па тэхніцы пажарнай бясьпекі. Згодна з гэтым прадпісаньнем, у памяшканьні могуць знаходзіцца ня больш за 15 чалавек.

У часе, калі ў офісе АГП зьявіліся міліцыянты, па дарозе зь Менску да Горадні двойчы затрымлівалі мікраўтобус з прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацыяў, якія ехалі на прэзэнтацыю. Сярод затрыманых былі рэжысэр Валеры Мазынскі, бард Андрэй Плясанаў, моладзевы актывіст Франак Вячорка, барды Дар’я Кадамская і Павал Кузьмiч.

Супрацоўнік МНС, які агледзеў памяшканьне і пералічыў людзей у офісе АГП, сказаў, што заўваг ня мае.

Тады адзін зь міліцыянтаў паклікаў кіраўніка гарадзенскай арганізацыі АГП Юры Істоміна ў калідор і паказаў, што там пад лавай ляжыць разьбіты бытавы тэрмомэтар.

Міліцыянты адразу выклікалі пажарную машыну і загадалі ўсім пакінуць памяшканьне. Пасьля прыезду машыны МНС высьветлілася, што ртуць з тэрмомэтра не выцекла і небясьпекі няма.

Юры Істомін выказаў зьдзіўленьне разьбітым тэрмомэтрам. Паводле яго словаў, учора памяшканьне прыбіралі, а сёньня яго адчынілі першы раз:

«Я лічу, што гэта правакацыя праваахоўных органаў, паколькі пажарнікі ня маюць да нас прэтэнзіяў. Думаю, наступным крокам будзе тое, што офіс зачыняць, каб тут ніхто не зьбіраўся».

Прэзэнтацыю сайту АДС, прэзэнтацыю сэрыі беларускіх аўдыёкніг таварыства «Белтонмэдыя», адкрыцьцё фотавыставы «10 год з аднаго акна» Андрэя Плясанава, а таксама выступ пераможцаў «Бардаўскай восені» Дар’і Кадамскай і Паўла Кузьмiча давялося праводзіць у памяшканьні Таварыства беларускай школы.

Франак Вячорка, які прэзэнтаваў у Горадні сайт АДС, лічыць, што сёньняшнія праблемы па дарозе зь Менску ў Горадню — гэта працяг уладамі сакавіцкіх рэпрэсіяў у дачыненьні да дэмакратычных актывістаў:

«Магчыма, улады спрабавалі сарваць сёньняшняе мерапрыемства, а магчыма, проста шукалі матэрыялы да «Чарнобыльскага шляху».

Паводле: Міхал Карневіч, Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць