Здарэнні1414

У Лоеве мужчына памёр ад інфаркту пасля трохгадзіннага сядзення ў чарзе да доктара

У Лоеве 43-гадовы кіроўца аднаго з прадпрыемстваў райцэнтра тры гадзіны прасядзеў у чарзе, каб трапіць на прыём да доктара паліклінікі, і памёр. Трагедыя, пра якую напісала ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» маці памерлага Галіна Плюшчай, здарылася 15 лютага.

Па словах жанчыны, яе сын Васіль 15 лютага ў 8.00 узяў у рэгістратуры талон №2 на прыём да тэрапеўта. «Але на прыём ён трапіў не хутка, бо ў кабінет перыядычна вадзілі «экстраных» хворых … Тэрапеўт адправіла Васю на ЭКГ, там яму паведамілі, што ў яго перадынфарктны стан, адправілі да тэрапеўта зноў на прыём, дзе ён зноў апынуўся ў чарзе. Ні доктар, ні медсястра не паклапаціліся, дзе падзеўся пацыент, а спакойна працягвалі прыём. Паглядзеўшы кардыяграму, тэрапеўт усклікнула: «Васька, у цябе не язва, а шырокі інфаркт!» Пасля чаго мой сын войкнуў і памёр. Гэта здарылася ў 10.40. Чаму адразу яму не была аказана дапамога ў кабінеце ЭКГ? Чаму доктар не выклікала кардыёлага да сябе ў кабінет? Чаму медсёстры, якія праходзілі міма і не адзін раз звярталі ўвагу на яго стан па вонкавым выглядзе, не аказалі дапамогу? Валідол давалі пацыенты, якія сядзелі з ім у чаканні прыёму. Чаму? Чаму?! Чаму?!», — напісала ў сацыяльнай сетцы маці памерлага.

Яна ставіць пад сумнеў заключэнне патолагаанатама: «атэрасклератычны кардыясклероз». Па-першае, як заяўляе маці памерлага, ЭКГ, па словах тэрапеўта, паказала шырокі інфаркт, а па-другое, кожны год сын праходзіў медагляд па прафпрызначэнні(20 гадоў адпрацаваў вадзіцелем), і такога дыягназу яму ніколі не ставілі. «Няўжо гэта захворванне можа з'явіцца за адну хвіліну?.. Дапамажыце разабрацца ва ўсім, каб у чарговы раз кагосьці іншага не спасцігла такая ж доля», — звярнулася з просьбай да карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Галіна Плюшчай.

Пад яе допісам у «Аднакласніках» ужо каля 400 каментарыяў: людзі спачуваюць, патрабуюць выявіць і пакараць вінаватых.

У інтэрнэце з'явіліся і каментары ад людзей, блізкіх да медыцынскіх работнікаў райцэнтра. «Дапамога прыбыла неадкладна, да апарата падключылі там жа, у кабінеце, адкачвалі 30 хвілін … Нажаль. Зрабілі ўсё магчымае! Не халатнасць дактароў, а лёс такі ў вашага сына (мужа). Адразу прыбыўшы на месца следчы аддзел запратакаліраваў ўсе дэталі, апытаў усіх удзельнікаў падзеі і парушэнняў у дзеяннях дактароў не выявіў! Так што, звяртайцеся куды заўгодна, калі ў вас, не прысутных там, «свая праўда» і вы лічыце, што вам лепш відаць … Цяпер людзі, далёкія ад медыцыны, лічаць сябе разумней за дактароў, самі сабе дыягназы ставяць і наракаюць на няправільнае лячэнне. Дык навошта ж вы, народ, у бальніцу натоўпамі брыдзе???», — пракаментавала тое, што адбылося адна з карыстальнікаў« Аднакласнікаў ».

Атрымаць афіцыйны каментар БелаПАН пакуль не ўдалося.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць