Улада44

Век мора не відаць

Міністэрства абароны зьбіраецца ўвесьці абмежаваньні на паездкі ва Ўкраіну афіцэраў і грамадзянскіх вайскоўцаў, якія маюць доступ да ваенных сакрэтаў. Абмежаваньні плянуецца ўвесьці ў сувязі з практычна вырашаным пытаньнем уступленьня Ўкраіны ў блёк NATO, што аўтаматычна адносіць яе да ліку патэнцыйных праціўнікаў Беларусі.

Міністэрства абароны зьбіраецца ўвесьці абмежаваньні на паездкі ва Ўкраіну афіцэраў і грамадзянскіх вайскоўцаў, якія маюць доступ да ваенных сакрэтаў. Абмежаваньні плянуецца ўвесьці ў сувязі з практычна вырашаным пытаньнем уступленьня Ўкраіны ў блёк NATO, што аўтаматычна адносіць яе да ліку патэнцыйных праціўнікаў Беларусі.

Няглядзячы на тое, што Ўкраіна на апошнім саміце NATO не атрымала запрашэньня далучыцца да пляну дзеяньняў па сяброўстве ў NATO, большасьць экспэртаў схіляецца да меркаваньня, што Ўкраіна будзе далучаная да пляну не пазьней за 2009 год.

Выглядае, гэтага ж пункту погляду прытрымліваюцца й экспэрты Міністэрства абароны Беларусі, дзе пачалі думаць пра тое, каб абмежаваць паездкі афіцэраў і грамадзянскіх вайскоўцаў, якія маюць доступ да сакрэтаў. Гаворка, вядома ж, ідзе не пра поўную забарону паездак, а пра стандартную працэдуру, якая дзейнічае ў тых выпадках, калі афіцэры або грамадзянскія службоўцы, якія маюць доступ да сакрэтаў, зьбіраюцца выехаць (напрыклад, на адпачынак) у краіны — удзельнікі NATO.

Гэтая працэдура прадугледжвае, што калі хтосьці з групы асоб, якія падпадаюць пад абмежаваньні, захоча паехаць, да прыкладу, у Баўгарыю, ён мусіць напісаць заяву з просьбай дазволіць яму гэтую паездку. Пасьля гэтага запускаецца стандартная працэдура праверкі заяўніка з удзелам упраўленьня ваеннай контравыведкі КДБ. Калі нічога падазронага не выяўляецца, дазвол на выезд даецца.

Але шмат каму не падабаецца падвяргацца праверцы кожны раз, калі зьбіраешся паехаць зь сямёй на адпачынак. З гэтай прычыны многія афіцэры аддавалі перавагу адпачынку ва Ўкраіне. Цяпер сытуацыя можа зьмяніцца.

Пакуль жа ў мінабароне папярэдзілі вайскоўцаў, якія маюць доступ да сакрэтаў, што калі яны зьбіраюцца паехаць гэтым летам ва Ўкраіну, яны мусяць падаць рапарт ці заяву. Гэта неабходна, каб міністэрства магло ацаніць патэнцыйную небясьпеку ўцечкі сакрэтнай інфармацыі. Апроч таго, носьбітаў сакрэтаў ужо папярэдзілі, што, магчыма, да пачатку сэзону вакацый будзе запушчаная поўная працэдура праверкі тых, хто выяжджае ва Ўкраіну.

Паводле: «Ежедневник»

Каментары4

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць