Эканоміка

Хоум Крэдыт Банк спыняе з 1 красавіка выпуск і абслугоўванне банкаўскіх картак

Чытачка finance.tut.by паведаміла, што ў панядзелак ёй на мабільны тэлефон прыйшло паведамленне ад Хоум Крэдыт Банка, у якім кліентку інфармавалі аб спыненні абслугоўвання плацежных банкаўскіх картак з 1 красавіка 2016 года.

У кол-цэнтры паведамілі, што гэтае рашэнне тычыцца абсалютна ўсіх картак, выпушчаных банкам. «Але калі ў вас крэдытная карта, то вам неабходна будзе выплачваць пазыку, згодна з умовамі пазыкі. А вось карыстацца карткай у крамах з 1 красавіка ўжо будзе нельга», - удакладніла спецыяліст. Прычынай такога рашэння, па словах работніцы кол-цэнтра, стала «змяненне бізнес-мадэлі».

Чытачка распавядае: «Калі ў кол-цэнтры даведаліся, што ў мяне па крэдытцы няма ніякіх даўгоў, папрасілі прыйсці ў офіс, здаць карту і скасаваць дамову». Кліентка банка знервавалася ад такой навіны, паколькі на гэтай картцы у яе быў ліміт у 15 мільёнаў рублёў, а «многія банкі цяпер максімум 5 мільёнаў дазваляюць».

Дарэчы, банк не толькі спыняе абслугоўванне дзеючых картак, але і выпуск новых.

У Хоум Крэдыт Банку інфармацыю пацвярджаюць. «Спыненне абслугоўвання банкаўскіх картак з'яўляецца адным з элементаў нашай бізнэс-мадэлі», - зноў падкрэслілі спецыялісты. Кіраўніцтва банка плануе заўтра апублікаваць больш падрабязную інфармацыю па гэтай тэме і патлумачыць кліентам ўсе нюансы.

Нагадаем, што раней Хоум Крэдыт Банк вырашыў закрыць палову сваіх цэнтраў банкаўскага абслугоўвання ўсё па той жа прычыне - «змяненне бізнес-мадэлі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў2

Згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў2

Згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць