Кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый арыентуюць, якую колькасьць асобнікаў газэт яны могуць выпісаць.

«У гэтым я нічога кепскага не бачу, — зазначыў міністр. — Можа быць, метады, якімі карыстаюцца асобныя кіраўнікі, не тыя. Але ў тым, што настаўніку рэкамендуюць выпісваць «Настаўніцкую газету», дзе б ён аператыўна знаёміўся з дзяржаўнай адукацыйнай палітыкай, з новымі метадычнымі распрацоўкамі, нічога кепскага няма».
Адказваючы на пытанне, калі закончыцца абавязковая падпіска на газеты, У.Русакевіч зазначыў, што ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам «ніхто не мае права прымусіць грамадзяніна выпісаць тую ці іншую газету, можна толькі парэкамендаваць».
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары