Свет

Чуткі: На Ігналінскай АЭС у Літве здарылася аварыя

Міністэрства па надзвычайных сытуацыях і кіраўніцтва АЭС кажуць, што гэта лухта.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі абверглі чуткі аб радыеактыўных выкідах на Ігналінскай АЭС.

«Сёння ў 12.20 мы звязваліся з кіраўніцтвам Ігналінскай АЭС (Літва), і яно запэўніла, што ніякіх пазаштатных сітуацый, радыяцыйных выкідаў не было», — паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Паводле яго слоў, «у МНС патэлефанавалі некалькі бацькоў школьнікаў, якіх сёння раніцай адпусцілі з заняткаў з прычыны нібыта радыяцыйнага выкіду на Ігналінскай АЭС». «Кожны красавік узнікаюць нейкія чуткі аб павышэнні радыяцыйнага фону ў Беларусі, але калі б штосьці і адбылося, утаіць гэта сёння немагчыма», — зазначыў прэс‑сакратар.

Ён паведаміў, што МНС знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Рэспубліканскім цэнтрам радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя. «Паводле іх інфармацыі, ніякіх змен у радыяцыйным фоне не назіраецца», — паведаміў В.Навіцкі.

Даведка БелаПАН. Ігналінская АЭС павінна быць закрыта да 2009 года. На ёй устаноўлены водаграфітавыя ядзерныя рэактары РМБК‑1500 канальнага тыпу на цеплавых нейтронах. Цеплавая магутнасць аднаго блока — 4.800 МВт, энергетычная — 1.500 МВт. Першы энергаблок функцыяваў у 1984—2004 гадах і быў выведзены з эксплуатацыі пасля далучэння Літвы да ЕС. Другі энергаблок быў запушчаны ў 1987 годзе, цяпер яго магутнасць — 1,36 ГВт. Да 2009 года рэактар павінен быць заглушаны.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць