Грамадства2222

Шчоткіна: Павышэнне пенсійнага ўзросту закране і ваенных, і дзяржслужачых

Павышэнне пенсійнага ўзросту закране і ваенных, і дзяржслужачых. Пра гэта паведаміла сёння журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар'яна Шчоткіна па выніках нарады ў кіраўніка Беларусі па пытаннях удасканалення пенсійнай сістэмы.

Па словах міністра, выпрацаваныя адзіныя падыходы, што павышэнне пенсійнага ўзросту павінна датычыцца абсалютна ўсіх.

«Гэта значыць крок па паўгода з 1 студзеня 2017 года будзе датычыцца і грамадзянскага насельніцтва, і вайскоўцаў, і дзяржаўных служачых, — сказала яна. — Калі разглядаць ільготныя пенсіі, то ўсе правілы выхаду застануцца ранейшымі, але планка на права атрымання датэрміновай пенсіі таксама з усімі разам будзе павышацца».

Мар'яна Шчоткіна падкрэсліла, што захаваецца і дадатковая гарантыя для людзей перадпенсійнага ўзросту ад звальнення.

«Рашэнне, якое прымаецца на ўзроўні дзяржавы, павінна ўлічваць не толькі эканамічныя эфекты, але і дэмаграфічныя, і абавязкова сацыяльныя. Нельга прымаць рашэнне без уліку зваротнай сувязі з боку грамадства. Таму і сацыяльны аспект, і гарантыі заканадаўства жанчынам на асаблівую абароненасць з боку дзяржавы — гэта ўсё, несумненна, неабходна ўлічваць», — сказала міністр.

Што тычыцца пенсійнага страхавання, то Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што ў краіне захаваецца права на яго на добраахвотнай аснове. «Прэзідэнт даручыў актыўна развіваць добраахвотнае пенсійнае страхаванне з тым, каб можна было страхаваць дадатковую пенсію і чалавеку індывідуальна, і праз калектыўныя дагаворы. Перспектыва за гэтым. Мы не будзем на дадзеным этапе і наогул у бліжэйшай перспектыве пераходзіць на абавязковае, але добраахвотнае павінна актыўна развівацца і даваць істотную прыбаўку да пенсій», — сказала яна.

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць