Культура22

У Міры адновяць Ангельскі ды Італійскі княскія паркі

Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі дэкляраваў, што ў Міры пачынаецца аднаўленьне княскіх паркаў. І хаця непасрэдна працы пачнуцца толькі ў 2010 годзе, за амбіцыйнасьць і патэнцыйны размах праект ужо ахрысьцілі «беларускім Вэрсалем».

Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі дэкляраваў, што ў Міры пачынаецца аднаўленьне княскіх паркаў. І хаця непасрэдна працы пачнуцца толькі ў 2010 годзе, за амбіцыйнасьць і патэнцыйны размах праект ужо ахрысьцілі «беларускім Вэрсалем».

А пакуль ідуць падрыхтоўчыя працы. Як і некалькі стагодзьдзяў таму, для аднаўленьня чароўных паркаў запрошаныя італійцы — дзеля гэтага кіраўніцтва мастацкага музэю адмыслова зьвярнулася ў амбасаду Італіі. Амбасада адгукнулася. Больш за тое, Беларусь ужо наведаў адзін з найлепшых італійскіх ляндшафтных дызайнэраў Паола П’еронэ, які зьяўляецца прэзыдэнтам П’емонцкай акадэміі саду, заснавальнікам Італійскай асацыяцыі архітэктуры пэйзажу.

Пасьля агледзінаў Міру спадар П’еронэ даў згоду на кансультаваньне беларускіх адмыслоўцаў у справе аднаўленьня паркаў. Беларускія адмыслоўцы ўзрадаваліся, бо П’еронэ добра вядомы сваімі бліскучымі паркавымі праектамі ў Францыі, Швайцарыі, Грэцыі ды іншых краінах. Паола П’еронэ дашле свае пісьмовыя рэкамэндацыі па аднаўленьні паркаў, дапаможа з набыцьцём неабходных рэдкіх дрэваў. Наступны раз італійскі паркавы маэстра прыедзе да нас у чэрвені.

Аднаўляцца ў Міры будуць два княскія паркі — так званыя «італійскі» ды «ангельскі». Першы завецца яшчэ «рэгулярным», бо мае дакладнае геамэтрычнае плянаваньне, другі лічыцца «рамантычным», бо тут максымальна захоўваецца некранутасьць прыроды.

«Італійскі» парк быў закладзены яшчэ ў XVII стагодзьдзі, але да сёньня ён цалкам страчаны — аднаўляцца будзе «з нуля». А вось ад «ангельскага», заснаванага 112 гадоў таму, тое‑сёе засталося: некалькі чорных хвояў, дубы, таполі, лістоўніцы. Іх будуць пільна захоўваць, паралельна дадаючы тыя дрэвы, што былі тут ад пачатку. На шчасьце, пра абодва паркі захаваліся даволі падрабязныя зьвесткі.

Дарэчы, рэканструкцыя самога Мірскага замку скончыцца ўжо сёлета. Да яе ёсьць шмат прэтэнзіяў. У праватнасьці, цяпер у замку XVI стагодзьдзя зьявілася падлога з падагрэвам, саўна, ліфт магілёўскай вытворчасьці, плястыкавыя шклопакеты… Аптымісты на гэта гавораць: галоўнае, што замак жыве.

Адноўлены парк аб’яднае замак, а таксама флігель іншага палацу. Гэта малавядомы факт, але апошнія ўладары Міру — князі Сьвятаполк‑Мірскія не жылі ў Мірскім замку, бо ён быў у неналежным стане пасьля некалькіх войнаў. Пад жытло яны збудавалі асобны палац на далёкім беразе возера. Ад яго захаваўся адзін флігель, а таксама лёхі іншага.

Польскае радыё для замежжа

Каментары2

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА7

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА7

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць