Эканоміка

У «Газпрома» папрасілі прабачэння, а спіс даўжнікоў Мінскай вобласці ўзначалілі «Слуцкія паясы»

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі папрасіла прабачэння ў расійскага публічнага акцыянернага таварыства «Газпром» за памылку, дапушчаную інспекцыяй МПЗ па Мінскай вобласці пры фармiраваннi звестак аб суб'ектах гаспадарання рэгіёну, якія маюць даўгі па плацяжах у бюджэт на 1 сакавіка 2016 года.

Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства.

«Гэта памылка аператыўна ліквідавана на рэгіянальнай старонцы інтэрнэт-сайта Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Спадзяемся, што названыя дзеянні супрацоўнікаў інспекцыі не нанеслі шкоды дзелавой рэпутацыі плацельшчыка», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

А спіс суб'ектаў гаспадаркі Мінскай вобласці, якія дапусцілі запазычанасць па плацяжах у бюджэт на 1 сакавіка 2016 года, ўзначаліла Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы».

Раней была апублікавана інфармацыя, што «Газпром» узначальвае спіс недзяржаўных кампаній, якія завінаваціліся бюджэту Мінскай вобласці.

На сёння беларускі ўрад і «Газпром» вядуць перамовы аб цане на газ у 2016 годзе. Мінск настойвае на значным зніжэнні кошту паліва ў доларавым выражэнні ў сувязі з дэвальвацыяй расійскага рубля, звяртае ўвагу БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце24

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей9

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце24

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць