Улада1717

Лукашэнка: Больш за ўсё наркотыкаў у Беларусь паступае з Расіі

Прынятыя ў Беларусі сістэмныя меры ў сферы процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў дазволілі пераламаць сітуацыю на найбольш пагрозлівых напрамках, аднак падставы для насцярожанасці захоўваюцца. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе на тэму процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў.

«У нашай краіне, як ні ў якой іншай дзяржаве, створана дакладная сістэма, якая вызначае не толькі галоўнае ведамства, але і паўнамоцтвы ўсіх адказных дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый на гэтым напрамку. Настойлівасць і сістэмныя рашэнні ў сферы процідзеяння распаўсюду наркотыкаў сапраўды дазволілі пераламаць сітуацыю на найбольш пагрозлівых напрамках. Гэта выбіла ў наркадзяльцоў глебу з-пад ног у пытаннях вырабу зелля, у прыватнасці з насення маку. Пастаўлены заслон распаўсюджванню спайсаў, што выратавала не адно маладое жыццё», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, падкрэсліў кіраўнік краіны, супакойвацца пакуль рана. Беларусь не ізаляваная ад астатняга свету, і наркапагроза застаецца. Неабходна прааналізаваць сітуацыю і вызначыць, якія дадатковыя рашэнні патрэбныя ў сувязі з гэтай праблемай.

«Мы заўсёды ганарымся тым, што наша краіна транзітная, мы атрымліваем ад гэтага пэўныя выгады. Але ў той жа час ёсць велізарны негатыў, і ён, на жаль, павялічваецца, асабліва ў сувязі з падзеямі ў Украіне», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым канстатаваў, што больш за ўсё наркотыкаў у Беларусь паступае з тэрыторыі Расіі. «Мы гэта не проста фіксуем, а канфіскоўваем адпаведнае зелле ў наркаманаў і выразна разумеем, адкуль усё гэта», — сказаў ён.

Распаўсюджванне наркотыкаў — гэта бяда не толькі для канкрэтнага чалавека або сям'і, але і для грамадства ў цэлым, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Так, за два гады ад перадазіровак ў Беларусі памерлі 80 чалавек. «На жаль, паміраюць людзі не проста працаздольнага ўзросту, а моладзь, асабліва ад так званых спайсаў», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры падрыхтоўцы дэкрэту №6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» ён даручаў стварыць у месцах пазбаўлення волі найбольш жорсткія ўмовы для вінаватых у нарказлачынстваў. Адпаведная работа праведзена, і на нарадзе мяркуецца абмеркаваць яе вынікі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць