Музыка1010

Гурт Dzieciuki залічылі ў экстрэмісты і не дазволілі ўжо другі канцэрт у Мінску

Гродзенскі гурт Dzieciuki, імаверна, трапіў пад негалосную забарону. Апошні выступ калектыву ў Мінску адбыўся ў межах музычнай прэміі Еўрарадыё «Даём рады» 27 лютага. Пасля гэтага ўсе спробы арганізаваць канцэрт гурта былі безвыніковымі. Гродзенскія панкі збіраліся прэзентаваць новы альбом «Рэха» у сталічным клубе Re:Public 14 мая, аднак Мінгарвыканкам не выдаў дазвол на мерапрыемства.

Тое самае здарылася і з выступам гурта ў клубе Beer&Wine 15 мая, які меў адбыцца ў межах фэсту «Дзень дуды». Старшыня галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан не каментуе, чаму «Дзецюкі» не могуць выступіць у Мінску, і кажа, што ўсё патлумачана ў лісце арганізатарам:

«Мы ўсё патлумачылі ў дакуменце. Дзе ўзяць дакумент? Не ведаю, мы даслалі яго заяўнікам».

Арганізатары канцэртаў таксама адмаўляюцца каментаваць сітуацыю. Па інфармацыі крыніцы Еўрарадыё з Мінгарвыканкама, у адказе ідэолагаў гаворыцца пра тое, што дзейнасць «Дзецюкоў» трапляе пад пункт 5 главы 2 «Палажэння аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў», зацверджанага Указам прэзідэнта. Пад гэтым пунктам у дакуменце гаворыцца наступнае:

«Забараняюцца арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў:

  • якія маюць на мэце ажыццяўленне прапаганды вайны ці экстрэмісцкай дзейнасці;
  • якія прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян;
  • з парушэннем патрабаванняў дадзенага Палажэння і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў».

Сам гурт цяпер гастралюе па Польшчы і Украіне. Да сітуацыі з мінскімі канцэртамі музыкі ставяцца па-філасофску:

«То забараняюць, то дазваляюць. Будзем працягваць займацца асветніцтвам і творчасцю!»

Dzieciuki — гродзенскі фолк-панк-гурт, заснаваны ў 2012 годзе. У дыскаграфіі мае два поўнафарматныя альбомы «Гарадзенскі гармідар» і «Рэха».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць