13 красавіка ў 21:58 чавускім выратавальнікам (Магілёўская вобласць) ад прахожага паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі чалавеку, галава якога заціснутая паміж металічнымі прутамі агароджы на вуліцы Фрунзэ ў гарадскім парку.
Работнікі МНС, якія прыбылі праз тры хвіліны пасля выкліку, пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі 60-гадовага мужчыну. Пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы быў адпраўлены дадому.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Каментары