Навука і тэхналогіі11

У сеціве знайшлі архіў з 3,5 тысячамі камп'ютарных гульняў 90-х

У сеціве знайшлі архіў, у якім сабрана амаль 3,5 тысячы гульняў і праграм для аперацыйнай сістэмы MS-DOS.

The Oregon Trail / dailydot.com

Як піша «Лента.ру», першыя файлы былі загружаныя ў снежні 2014 года, аднак архіў пастаянна абнаўляецца. У прыватнасці, у красавіку 2016 года зборнік дапоўніўся гульнёй 1991 года X-Fire.

У калекцыю ўвайшлі экшэны, стратэгіі, прыгоды і гульні іншых жанраў, а таксама розныя забаўляльныя праграмы. У прыватнасці, у архіў даданыя Prince of Persia, Pac-Man, Wolfenstein 3D, SimCity.

Больш за ўсё запамповак сабрала The Oregon Trail — адукацыйная гульня пра жыццё амерыканскіх піянераў, якая шырока выкарыстоўвалася ў школах Паўночнай Амерыкі. За паўтара года ёю зацікавіліся больш за 2 мільёны чалавек.

Для запуску рэтрагульняў на сучасным праграмным забеспячэнні неабходны спецыяльны эмулятар, які таксама выкладзены на сайце.

MS-DOS — аперацыйная сістэма, якая выпускалася з 1981 па 2000 год. З сярэдзіны 80-х да сярэдзіны 90-х гадоў MS-DOS была самай выкарыстоўванай аперацыйнай сістэмай на IBM-PC-сумяшчальных камп'ютарах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць