Афіша22

Сёньня ў Сэрбіі стартуе конкурс Эўрабачаньня

Конкурс праводзіцца паводле новых правілаў: два паўфіналы і фінал. Беларусь ня зможа сёлета прагаласаваць за Расею.

У Бялградзе (Сэрбія) сёньня пройдзе першы паўфінал конкурсу "Эўрабачаньня".

Усяго ў конкурсе бяруць удзел выканаўцы з 43 дзяржаў, якія падзеленыя на тры групы. Паўфіналы пройдуць 20 і 22 траўня, фінал 24 траўня ў суботу.

Па дзесяць найлепшых удзельнікаў з паўфіналаў трапяць у фінал, куды без папярэдняга адбору дапушчаны краіна-гаспадар Сербія, ды дзяржавы вялікай чацьвёркі: Нямеччына, Францыя, Брытанія, Гішпанія.

Беларус Руслан Аляхно выступіць у другім паўфінале (г.зн. у чацьвер), дзе таксама будуць выступаць прадстаўнікі Албаніі, Баўгарыі, Вугоршчыны, Грузіі, Латвіі, Літвы, Ісляндыі, Кіпру, Македоніі, Мальты, Партугаліі, Турцыі, Харватыі, Швайцарыі, Швэцыі, Чэхіі, Украіны.

Першую групу паўфіналістаў склалі: Расея (Дзіма Білан), Чарнагорыя, Фінляндыя, Грэцыя, Ірляндыя, Польшча, Босьнія, Эстонія, Малдова, Галяндыя, Нарвегія, Арменія, Бэльгія, Сан-Марына, Азэрбайджан, Славенія, Польшча.

Украіну на Эўрабачаньні прадстаўляе Ані Лорак зь песьняй «Shady Lady» («Легкадумная паначка»), музыку да якой напісаў Філіп Кіркораў.

Цікава, што сёлета Эўрабачаньне праходзіць паводле новых умоваў, і беларусы могуць галасаваць толькі ў чацьвер. Таму яны ня здолеюць прагаласаваць, напрыклад, за Расею, якой Беларусь давала найвышэйшы бал.

Беларусы – як і любая іншая краіна -- таксама ня могуць галасаваць за прадстаўніка сваёй дзяржавы.

Для галасаваньня трэба званіць на нумар 8 810 101 03 ХХ (ХХ — нумар упадабанага выканаўцы). Кошт тэлефанаваньня — 1 000 беларускіх рублёў. Для SMS-галасаваньня (даступнае абанэнтам усіх мабільных апэратараў) неабходна адпраўляць SMS-паведамленьні з нумарам упадабанага выканаўцы (напрыклад, 01, 02, 13 і г.д.) на нумар 7708. Кошт паведамленьня — 1 300 рублёў (з улікам ПДК).

***

0:05 Позна ўвечары ў аўторак вызначыліся пераможцы першага паўфіналу:

Грэцыя, Румынія, Босьнія, Фінляндыя, Расея, Ізраіль, Азэрбайджан, Арменія, Польшча, Нарвэгія.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць