Культура

Адам Глёбус. Сучасьнікі.

Расеец і мараканцы

Барсэлёна. Сьпёка. Лаўка пад плятанам. Цень такі прывабны, такі жаданы і спакушальны. Лепей, вядома, зайсьці ў бар з кандыцыянэрам, ці ў кавярню, ці ў рэстаран… Не. Спакушаюся пустой лаўкай пад халаднавата-зялёным плятанам. Не пасьпеў я прысесьці, як побач плюхнуліся два расейцы. «Пайду адалью. Піва, бл…ь, яно і ёсьць піва!» — кажа старэйшы і, пахістваючыся на кудлатых нагах, заглыбляецца ў нетры народнай сталоўкі. Маладзейшы паварочвае да мяне абгарэлы на сонцы і моцна разьбіты з аднаго боку твар: «Хаву юу?» «Добра ў мяне са справамі. Можаш не напружвацца, я цябе разумею», — кажу па-расейску. «Піва, брат. Гарачыня. А мы віскі накацілі на піва. Разумеш, брат, як нам цяпер. Х…ёва нам, і ўвесь час пасц...ь хочацца. Мне галоўнае не заснуць. Учора заснуў на пляжы. Мараканцы мяне абакралі. Чую праз сон, сумку цягнуць з-пад галавы. Ускокваю і біцца. Мараканцы паўцякалі. Я ў сумку зазірнуў, а там пустата. Сукі яны, гэтыя маракешы. Да цьвярозага не падыходзяць, баяцца. Як толькі закімарыў — яны як з-пад зямлі вырастаюць. А што я сонны ды п’яны мог? Цьвярозы — так! Бачыш мае кулакі? Любую галаву адаб’ю. У мяне, брат, кулакі, а ў мараканцаў — палкі. Яны друкамі параўнялі мне ўсю пысу. Абыходзь мараканцаў, брат…» — «У Барсэлёне віскі можна толькі ноччу піць…» — «Твая праўда, брат. Гарэлку і віскі тутака можна толькі пад раніцу піць. Ты ж, брат, сам ведаеш, як яно бывае. Толькі піва, бачыць бог. Яшчэ піва, 50 віскі, і паплылі. Яшчэ месяц паплаваю, пагуляю і працаваць пайду. У порт, грузчыкам мяне бяруць. Дамовіўся жалезна. Ты нешта там у кніжачку пісаў, брат? Ты пішы. Я замінаць ня буду…» — «Пайду я, брат». — «Давай, брат. Шчасьця табе, брат. Мараканцаў абыходзь, у іх палкі». Ідучы пад барсэлёнскімі плятанамі, я падумаў, што тут мы — славяне з Усходу — паводзім сябе і размаўляем як кінэматаграфічныя нэгры з Амэрыкі. Такія справы, брат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд10

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць