Грамадства22

Зняволены крычаўскай «хіміі»: «Адміністрацыя на нашым баку, грошы будуць»

Учора некаторыя СМІ паведамілі, што асуджаныя папраўчай калоніі №45 (Крычаў) абвесцілі страйк праз тое, што за месяц работы па падрыхтоўцы Дажынак у Мсціслаўі ім заплацілі толькі 150 рублёў.

Зняволеныя даводзяць да ладу выгляд Мсціслава. Фота: Белсат

Паводле таго паведамлення, 12 асуджаных страйкоўцаў знаходзяцца ў Крычаве, а адміністрацыя «хіміі» забрала ў іх сродкі сувязі і пагражае пераводам у калонію.

Аднак у каментарах пад гэтай навіной у суполцы «Нашай Нівы» УКантакце адпісаліся людзі, якія, маўляў, і ўваходзяць у лік тых самых 12 чалавек, што адбываюць пакаранне і не атрымалі годнага заробку.

У гутарцы з журналістам чалавек, які назваўся зняволеным, распавёў сваё бачанне і адзначыў недакладнасці, якія маюць месца ва ўчорашняй публікацыі.

«Наконт заробку — тут поўная праўда. Крычаўскім падсобнікам далі па 500 рублёў, а нам тут каму 130, каму 150. У крычаўскіх [зняволеных «хіміі»] была самая брудная работа, мы па 11 гадзін у дзень батрачылі — маналіт, дэмантаж. Былі, вядома, і лёгкія дні, але гэта каму асобна можа і пашанцуе, у асноўным цяжка працавалі. А тут так… Але ніякіх бунтаў ці арганізаваных пратэстаў не было. Некаторыя працавалі, а мы хацелі пачуць адказ ад адміністрацыі, але прараб адразу некуды знік. Разліковыя нам прынеслі толькі пад абед. У выніку майстар нам сказаў — ідзіце ў аўтобус, паедзеце назад у Крычаў. Там мы паказалі разлікоўкі начальству, дык яны за галаву схапіліся. І я скажу, што адміністрацыя на нашым баку, хіба што нам сказалі, што трохі мы палку перагнулі, перастаўшы працаваць: маўляў, трэба было дарабіць, а потым бы пракурор ужо разбіраўся. Цяпер начальнік кажа, што гэта так не пакіне. І ніхто ў нас сродкі сувязі не адбіраў, я ж з вамі з тэлефона гавару і ў інтэрнэт доступ ёсць», — сказаў нам зняволены.

Што ж да асобы, ад якой сыходзяць чуткі пра бунт, то наш суразмоўца сказаў, што нібыта той п'яным пасварыўся з прарабам, за што патрапіў на ШЫЗА, і цяпер на ўсіх злы.

Таксама мужчына дадаў, што хаця дамова з імі была падпісаная да верасня, ад сённяшняга дня яны ўжо не працуюць — па іх не прыехаў аўтобус. 30 ліпеня стане апошнім працоўным днём.

Адміністрацыя «хіміі» пакуль што не каментуе падзеяў у Мсціславе, таму, як там было насамрэч, разабрацца цяжка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску23

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ60

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць