Літаратура1111

Шарль Бадлер. Сплін. Пераклад Андрэя Хадановіча

Паэт Андрэй Хадановіч працуе над перакладам на нашу родную мову вершаў французскага класіка Шарля Бадлера, аднаго з «праклятых паэтаў».

Калі над галавой цяжкіх нябёсаў века,
І шэрая імжа паўсюль, куды ні кроч,
І хмары да зямлі прыцісьнуць чалавека,
І твой сьвінцовы дзень маркотнейшы за ноч;

Калі сусьвет наўкол змрачнее й халадзее,
І робіцца турмой між яваю і сном,
Дзе гіне ў сутаргах апошняя надзея,
Што б’ецца аб муры асьлеплым кажаном;

Калі твой краявід дажджом закратаваны,
А дом – магільны склеп зь вільготнаю нудой,
І ў мозгу павукоў вандруюць караваны,
Заткаўшы зьвіліны агіднай павутой…

І раптам – гул званоў! – тужлівы голас медзі,
Нібыта вусьціш б’е наводліў па вушах,
І гурмы прывідаў бяздомных плачуць недзе,
І не змаўкае жаль, і не мінае жах.

І душы нашыя жалобным катафалкам
На могілкі вязуць па нашых жа касьцях,
І лютая туга перамагае цалкам,
Над чэрапам маім падняўшы чорны сьцяг.

Charles Baudelaire. Spleen

Quand le ciel bas et lourd pèse comme un couvercle
Sur l'esprit gémissant en proie aux longs ennuis,
Et que de l'horizon embrassant tout le cercle
II nous verse un jour noir plus triste que les nuits;

Quand la terre est changée en un cachot humide,
Où l'Espérance, comme une chauve-souris,
S'en va battant les murs de son aile timide
Et se cognant la tête à des plafonds pourris;

Quand la pluie étalant ses immenses traînées
D'une vaste prison imite les barreaux,
Et qu'un peuple muet d'infâmes araignées
Vient tendre ses filets au fond de nos cerveaux,

Des cloches tout à coup sautent avec furie
Et lancent vers le ciel un affreux hurlement,
Ainsi que des esprits errants et sans patrie
Qui se mettent à geindre opiniâtrement.

— Et de longs corbillards, sans tambours ni musique,
Défilent lentement dans mon âme; l'Espoir,
Vaincu, pleure, et l'Angoisse atroce, despotique,
Sur mon crâne incliné plante son drapeau noir.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць