Эканоміка1515

Лукашэнка: Дайце мне сотню рэвалюцыянераў, і мы перавернем Беларусь

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку развіццю фермерства ў Беларусі. 

president.gov.by

Пра гэта ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.

У Лагойскім раёне кіраўнік Беларусі наведаў фермерскую гаспадарку «Цнянскія экапрадукты», якая дамаглася высокіх вытворчых вынікаў і актыўна развіваецца. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў справе аднаўлення нерэнтабельных або нізкарэнтабельных сельгаспрадпрыемстваў трэба ў тым ліку арыентавацца на фермераў.

«У нас трэць ці чвэрць гаспадарак, з якімі вы (дзяржаўныя ўласнікі) не спраўляецеся. Ну дык трэба шырэй выкарыстоўваць фермераў. Але гэта не павінна быць бяздумна. У дзяржавы заўсёды павінна быць жорсткая падушка бяспекі, — заявіў Лукашэнка. — У нас ёсць добрыя фермеры, якія сябе зарэкамендавалі. Хочуць - аддайце лепш ім. І не спяшаецеся аддаваць замежнікам. А калі аддаеце, то жалезабетонна пад ўмовы. Сяло у нас выходзіць на нармальны ўзровень развіцця. Ці не страцьце кіраванне ў сельскай гаспадарцы».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з прыватнікам часам нават прасцей працаваць, чым з дзяржаўным кіраўніком. «Але трэба бачыць эфектыўнасць, харчовую бяспеку дзяржавы. Хіба б прыватнікі выцягнулі сяло 10 гадоў таму, калі мы стваралі праграму?» — адзначыў беларускі лідар.

Ацэньваючы дасягнутыя ў фермерскай гаспадарцы вынікі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў выключную важнасць наяўнасці пісьменнага кіраўніка, які можа належным чынам арганізаваць працоўны працэс. Кіраўнік краіны у сувязі з гэтым патрабуе больш актыўна выкарыстоўваць вопыт такіх людзей для падрыхтоўкі перспектыўных кіраўнічых кадраў.

«Калі няма кіраўніка — ніколі не будзе гаспадаркі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Дайце мне сотню рэвалюцыянераў, і мы перавернем Беларусь. Ёсць нармальныя людзі, і ім трэба аддаваць зямлю. Няхай працуюць».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім20

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ62

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім20

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць