Здарэнні33

Расследуецца гібель жыхаркі Віцебска ў выніку няўдалага скачку з парашутам

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па факце гібелі жыхаркі Віцебска ў выніку няўдалага скачка з парашутам. Пакуль праводзіцца папярэдняе расследаванне. Трагедыя адбылася 3 ліпеня.

Фота pixabay.com.

Як інфармуе БелаПАН, скачок арганізаваў муж загінулай, афіцэр. Яму выставілі абвінавачанне па артыкуле «злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады» (ч. 3 арт. 455 КК). Афіцэру пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Ад далейшых каментароў па гэтай справе ў Следчым камітэце адмаўляюцца, адзначае БелаПАН.

Вядома, што для скачка выкарыстоўваўся самалёт, які належыць Віцебскаму аэраклубу ДТСААФ. Аднак дамова арэнды была заключана з вайсковай часткай, а не з фізічнай асобай. Загінулая ваеннаслужачай не з'яўлялася, у частцы не працавала. Для скачка выкарыстоўвалася абсталяванне, якое знаходзіцца на балансе вайсковай часткі.

У Міністэрстве абароны ад каментароў адмаўляюцца. Вайсковая частка 97020 з'яўляецца закрытай элітнай, вядомая як армейскі спецназ. Яе байцы прымалі ўдзел у антытэрарыстычных вучэннях разам са спецназам КДБ, МУС і Дзяржпагранкамітэта.

Вядома, што загінулай было 34 гады. У Віцебску сям'ю характарызуюць толькі са станоўчага боку. Муж і жонка выхоўвалі непаўналетняе дзіця.

Афіцэр вайсковага спецназа арганізаваў жонцы скачок з парашутам на дзень народзінаў. А той не раскрыўся

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць