Пасол Беларусі Кірыл Руды 2 жніўня ўручыў копіі даверчых грамат намесніку дырэктара пратакольнага дэпартамента МЗС Кітая Чжан Іміну.

Фота mfa.gov.by
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку абмен візітамі.
Руды, які з чэрвеня 2013 года займаў пасаду памочніка прэзідэнта Беларусі па эканамічных пытаннях, быў прызначаны паслом у Кітаі 12 ліпеня. Раней ён некалькі гадоў працаваў эканамічным дарадцам ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.
Каментары