Грамадства11

Незалежнага журналіста вінавацяць у незаконным апытанні грамадскай думкі

Старшы ўчастковы інспектар Лоеўскага РАУС Андрэй Хічоў склаў ужо пяты адміністрацыйны пратакол на гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага пасля затрымання ў райцэнтры 21 чэрвеня. Гэтым разам паводле артыкулу 9.28 КаАП — незаконнае правядзенне апытання грамадскай думкі і распаўсюд на тэлеканале «Белсат».

Папярэднія тры пратаколы — абраза чыноўніц райвыканкаму, непадпарадкаванне і абраза першага намесніка начальніка міліцыі Генадзя Маджары — Лоеўскі раённы суд адправіў на дапрацоўку. На падставе чацвёртага, складзенага маёрам Хічовым па артыкулу 17.1 КаАП, суддзя Антаніна Музычэнка вынесла Жукоўскаму мінімальны штраф — тры базавых велічыні. Штраф гэты фрылансер аспрэчвае ў абласным судзе.

— Мы паказалі не толькі гаротны стан лоеўскіх прадпрыемстваў, але і распавялі, што міліцыянты ў Лоеве парушаюць правы фрылансераў, а таксама мясцовых жыхароў, замест таго, каб іх абараняць. Праўдападобна, цяпер міліцэйскія начальнікі не могуць супакоіцца — імкнуцца неяк нашкодзіць, — лічыць журналіст.

Затрыманне ў Лоеве мясцовымі міліцыянтамі гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Аляксея Атрошчанкі мела розгалас. Каб не даць зрабіць відэаздымкі камбіната будаўнічых матэрыялаў, разбірацца з фрылансерамі прыехалі спачатку намесніца старшыні райвыканкама па ідэалёгіі Наталля Кавурава і кіраўніца спраў Ірына Пастухова.

Яны выклікалі супрацоўнікаў ДАІ, а пасля да камбінату прымчаў на службовай аўтамашыне з двума афіцэрамі і сам начальнік РАУС Уладзімір Бухаўцоў. Фрылансераў даставілі у райаддзел міліцыі, дзе да Жукоўскага беспадстаўна ужывалі гвалт, нанеслі цялесныя пашкоджанні. З гэтай прычыны фрылансер напісаў заяву ў раённы аддзел Следчага камітэту, які да гэтага часу не завяршыў праверку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць