Свет55

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян

Міністр юстыцыі РФ Канстанцін Чуйчанка на міжнародным юрыдычным форуме ў Пецярбургу заявіў, што падыход, згодна з якім правы і свабоды грамадзян лічыліся прыярытэтам, быў «не зусім верным», заўважыла «Агентство». 

Кіраўнік расійскага Мінюста выступаў на сесіі «1905: рэвалюцыя і рэформы. Урокі гісторыі». Ён распавёў, што Расійская імперыя была ліберальнай і, на яго думку, «лібералізм заўсёды павінен ураўнаважвацца крокамі і дзеяннямі, накіраванымі на ўмацаванне дзяржаўнасці».

«Мы нават зараз гаворым пра тое, што місія Мінюста складаецца з трыяды, а менавіта абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, забеспячэння вяршэнства закону і трэцяе — гэта ўмацаванне дзяржаўнасці. І пры гэтым у нас былі падыходы… гэтыя падыходы ўзніклі… з пачатку 90-х,…

гаварылі пра тое, што правы і свабода грамадзян — гэта прыярытэт. Але мне здаецца, гэта не зусім правільны падыход», — сказаў міністр.

Ён дадаў, што, на яго думку, «адно без другога не можа»: слабая дзяржава не можа забяспечыць правы і інтарэсы грамадзян, а адсутнасць правоў і свабод «таксама не робіць дзяржаву моцнай».

«Таму, мне здаецца, трэба, праводзячы рэформы, заўсёды весці гаворку пра баланс.

То-бок калі мы недзе нешта адпускаем, то недзе з другога боку трэба прыкруціць», — патлумачыў Чуйчанка.

Між тым, артыкул 2 Канстытуцыі РФ абвяшчае, што «чалавек, яго правы і свабоды з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю».

«Прызнанне, захаванне і абарона правоў і свабод чалавека і грамадзяніна — абавязак дзяржавы», — гаворыцца ў Асноўным расійскім законе.

Каментары5

  • VW
    24.06.2026
    Крэпастное права - скрэпа Масковіі
    - дадаў міністр.
  • Жвір
    24.06.2026
    Ага ! То бок, у Крамлі адчулі адпаведныя зрухі ў грамадзтве і вось вам рэакцыя. Значыцца маюць рацыю тыя высновы заходніх аналітыкаў што да значнага росту не папулярнасьці Пуціна й ягонай вайны ў асяродку расейскага халопства... Вось такім чынам на Рашы й выдаюць сапраўдную сітуацыю. Дадайце сюды яшчэ й рэгулярныя ўзгадкі на перамовы, у тым ліку ў рыторыцы Лаўрова, чаго раней не было... Ды й Трамп раптам адзначыў эфектыўнасьць украінскага супраціву расейскай агрэсіі. То бок, працяг будзе.:))
  • tak
    24.06.2026
    ну он на 100% прав - права орков ну никак не могут быть приоритетом. И вообще у них есть только одно право - сдохнуть за вожака.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць