Улада1717

Самы багаты кандыдат вылучаецца ў дэпутаты па Капыльскай акрузе — звыш мільярда даходаў

Вячаслаў Васілеўскі з ЛДПБ задэклараваў даходаў за мінулы год на суму 1 мільярд 48 мільёнаў 312 тысяч 169 рублёў. Па курсе 2015 года Васілеўскі атрымліваў у сярэднім за месяц 5500 даляраў.

На сённяшні дзень, пакуль не надрукаваныя звесткі аб даходах кандыдатаў у дэпутаты па Мінску, можна казаць, што гэта самы багаты з прэтэндэнтаў трапіць у парламент.

Васілеўскі з’яўляецца дырэктарам Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гарадская рэклама». Як можна зразумець з назвы, кампанія займаецца размяшчэннем вонкавай рэкламы ў Мінску, рэкламы на тэле- і радыёканалах.

Апроч таго, Васілеўскі валодае далямі ў статутных фондах цэлага шэрагу кампаній, як «Еўрафорд», «Кватра Сток», «Баварэкс», «ВентСпецМантаж», «ТэхцэнтЕўропа», якія займаюцца як пастаўкамі аўтамабільнага начыння, гэтак і рознічным гандлем іншымі прадуктамі.

Таксама ў валоданні кандыдата ёсць два аўтамабілі і маторнае судна.

Адзначым, што ў Капыльскай акрузе іншыя кандыдаты таксама выглядаюць не самымі беднымі, але да ўзроўню даходаў Васілеўскага яўна не дацягваюць.

Кандыдатам ад улады па акрузе ідзе намесніца міністра сельскай гаспадаркі Людміла Ніжэвіч. Яе гадавы даход складае 263 мільёны рублёў, альбо каля 22 мільёнаў штомесяц.

Някепска выглядае і вылучэнец ад апазіцыі — індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Каспяровіч. Летась ён зарабіў 192 мільёны. Каспяровіч — сябра Партыі БНФ, былы палітвязень.

Прадстаўніца БРСМ і Камуністычнай партыі Вераніка Багеша летась зарабіла 92 мільёны.

У сацыяльных сетках Вячаслаў Васілеўскі посціць у асноўным фотаздымкі з адпачынкаў, ці гэта падарожжа ў Барселону, ці паляванне, ці рыбалка, ці страйкбол. А таксама актыўна прапагандуе сваю дачку Ангеліну Васілеўскую, якая беспаспяхова спрабавала прабіцца на дзіцячае Еўрабачанне-2015.

Укантакце спадар Васілеўскі падпісаны адначасова на суполкі «Слава России» і «Мая краіна Беларусь».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць