Здароўе66

У ЗША забаранілі антыбактэрыйнае мыла

Упраўленне па кантролі за прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі ЗША (FDA) забараніла продаж антыбактэрыйнага мыла і геляў для цела, патлумачыўшы гэта тым, што кампаненты, якія змяшчаюцца ў іх, небяспечныя пры рэгулярным працяглым ужыванні, а акрамя таго — неэфектыўныя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні CNN.

Гаворка ідзе пра 19 рэчываў, сярод якіх ёсць і найбольш папулярныя кампаненты антыбактэрыйных сродкаў — трыклазан і трыклакарбан. Пакуль забаронена рэалізацыя толькі мыла і геляў для душа, а пра растворы для дэзінфекцыі рук і антыбактэрыйныя сурвэткі гаворка не ідзе.

Джанет Вудкок (Janet Woodcock), кіраўнік Дзяржаўнага экспертнага цэнтра (Center for Drug Evaluation and Research), тлумачыць, што многія пакупнікі лічаць, што антыбактэрыйнае мыла значна больш эфектыўна спраўляецца з распаўсюджваннем бактэрый, чым звычайнае мыла і вада, аднак навуковых пацвярджэнняў гэтага факту атрымана не было. У рэальнасці ж некаторыя антыбактэрыйныя кампаненты могуць нават нашкодзіць арганізму.

Вытворцам даецца год на тое, каб змяніць рэцэптуру, выключыўшы забароненыя інгрэдыенты, альбо зусім спыніць выпуск мыла і геляў для душа.

У сваю чаргу Амерыканскі інстытут чысціні (American Cleaning Institute), створаны ў 1926 годзе амерыканскай Асацыяцыяй вытворцаў мыла і гліцэрыны (Association of American Soap and Glycerine Producers), паведаміў, што ў FDA ёсць усе неабходныя навуковыя доказы. Вытворцы плануюць правесці дадатковыя даследаванні, якія пацвердзяць эфектыўнасць і бяспеку антыбактэрыйных сродкаў.

У навуковых ж публікацыях гаворыцца, што рэгулярнае выкарыстанне мыла, якое змяшчае трыклазан, можа прывесці да распаўсюджвання бактэрый, якія валодаюць лекавай устойлівасцю. Пацвярджэнняў таго, што антыбактэрыйнае мыла больш карысна для здароўя, чым звычайнае, выяўлена не было.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць