Улада4747

Лукашэнка: Люстрацыя — гэта гібель

«Люстрацыя — гэта гібель, гэта шаленства, якім будзе з верху да нізу прасякнутая ўся дзяржаўная машына», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 кастрычніка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 5-га і 6-га скліканняў.

«Люстрацыя, значыць выгнанне ўсіх цяперашніх дзяржаўных служачых і заняцце ўладных крэслаў дзеячамі апазіцыі па прыкладзе Украіны, калі яны (беларуская апазіцыя) возьмуць уладу… яны не пратрымаюцца нават паўгода», — перакананы Лукашэнка.

На яго думку, для правядзення люстрацыі неабходна «мець велізарны рэсурс кадравы за плячыма». «Я гэта перажыў у сярэдзіне 90-х, калі пацаном стаў прэзідэнтам. Але мне тады хапіла розуму не павыганяць добрых спецыялістаў, якія гатовыя былі працаваць на краіну. Але я ўсю апазіцыю ведаю, таму кажу, што без люстрацыі яны не абыдуцца, а люстрацыя — гэта гібель», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён перакананы ў тым, што ў Беларусі люстрацыі не дапусцяць. «Занадта мы, у добрым сэнсе, далёка зайшлі, у тым ліку і ў адзінстве ўладных структур і нашага грамадства. Зламаць гэта ўжо будзе складана. Гэта прывядзе да абсалютна таго, што адбылося і адбываецца ва Украіне. Паўстае пытанне — нам гэта трэба? Мне — не. Калі камусьці трэба будзе з новых парламентарыяў, скажаце, абмяркуем», — заявіў Лукашэнка.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць