Здарэнні33

Адміністратар більярднай залы ў Баранавічах збіў наведвальніка кіем і атрымаў тры гады

За наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў асуджаны 36-гадовы адміністратар більярднай залы баранавіцкага клуба «МонархЪ».

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Надзея Некрашэвіч, каля гадзіны ночы 11 красавіка ў більярдную залу зайшлі двое мужчын. З-за таго што ў аднаго з іх на руках быў маленькі сабачка, адміністратар звярнуў увагу, што ўваход у більярдную залу з жывёламі забаронены, і прапанаваў пакінуць памяшканне.

Мужчыны адмовіліся пайсці, заявіўшы, што толькі хочуць купіць цыгарэт. Разгарэўся канфлікт, падчас якога адміністратар тоўстай часткай більярднага кія ударыў у твар сябра мужчыны з сабачкам. У выніку пацярпеламу былі прычыненыя закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пераломы скуловой косткі і верхняй сківіцы, кровазліццё ў бялочную абалонку левага вока, якія адносяцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

19 жніўня суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў адміністратара більярднай залы вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч. 1 арт. 147 КК, і прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

З яго спагнана на карысць пацярпелага 7 тыс. дэнамінаваных рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды і 1 тыс. дэнамінаваных рублёў за паслугі адваката.

Прысуд абскардзілі фігурант крымінальнай справы, які не прызнаў сваёй віны, і пацярпелы, які палічыў пакаранне мяккім.

8 лістапада судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргі, пакінуўшы прысуд без змены. Ён набыў законную моц.

Каментары3

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць