Улада44

Сёння ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбывае прэзідэнт Турцыі

У пятніцу, 11 лістапада, у Беларусь з афіцыйным візітам прыбывае прэзідэнт Турцыі. 

Фота geo-politica.info

Рэджэп Таіп Эрдаган правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, паўдзельнічае ў цырымоніі адкрыцця ў Мінску на вуліцы Грыбаедава Саборнай мячэці (як чакаецца, там збярэцца да 800 чалавек), будзе прысутнічаць на беларуска-турэцкім бізнес-форуме.

Візіт Эрдагана ў Беларусь мусіў адбыцца яшчэ ў ліпені, але быў адкладзены пасля спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў Турцыі.

Як інфармуе БЕЛТА, на сённяшніх перамовах беларускі і турэцкі лідары абмяркуюць «шырокі спектр пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня».

Чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Аляксандр Лукашэнка будзе суправаджаць Рэджэпа Таіпа Эрдагана падчас яго наведвання Саборнай мячэці і бізнес-форума.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка3

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка3

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць